К 80-летию Кореличского района. История создания территории

Сучасная тэрыторыя раёна ў прайшоўшыя гістарычныя перыяды знаходзілася ў складзе асобных дзяржаўных утварэнняў і матэрыял па адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле раёна сканструяваны, зыходзячы з храналогіі падзей. Да X стагоддзя тэрыторыя была ў складзе гісторыка-этнаграфічнага регіёна Панямонне, з XI і на пачатку XIII стагоддзяў — у Старажытнай Русі. З пункту гледжання дзяржаўнасці і наяўнасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення тэрыторыя раёна ў Х-ХIII стагоддзях належала Навагародскаму (Наваградскаму) удзельнаму княству (Іпацьеўскі летапіс 1236-1237 гг.). Межы княстваў складаліся гістарычна і не вызначаліся заканадаўча. Затым у сувязі з узбуйненнем княства атрымлівала элементы аўтаноміі.

На пачатаку ХV стагоддзя, калі адбываўся этап фарміравання і станаўлення Вялікага Княства Літоўскага, поўная назва якога з сярэдзіны ХV стагоддзя Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, была ўведзена такая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, як воласць. Гэта самая меншая тэрытарыяльна-гаспадарчая адзінка, якая аб’ядноўвала некалькі тэрыторый, сялянскіх абшчын. Пасля воласці былі аб’яднаны ў больш буйныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі — паветы. У гэты час тэрыторыя раёна ўваходзіла ў склад Наваградскай воласці. Пазней у Вялікім Княстве Літоўскім былі ўведзеныя новыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі – ваяводствы. Каля 1504 года ўтварылася Віленскае ваяводства, а ў 1507 годзе са складу Віленскага ваяводства выдзелена Наваградскае, і тэрыторыя раёна адносілася да гэтых тэрытарыяльных адзінак. У 1565-1566 гадах у Вялікім Княстве Літоўскім праводзілася адміністрацыйная рэформа, і тэрыторыя раёна апынулася ў Наваградскім ваяводстве Наваградскага павета. Гэта замацавана Статутам Вялікага Княства Літоўскага ў 1588 годзе і праіснавала да канца ХVIII стагоддзя.

У 1569-1795 гадах тэрыторыя раёна ў складзе Рэчы Паспалітай, федэратыўнай дзяржавы, якая ўзнікла ў выніку аб’яднання Польскага каралеўства (“Кароны”) і Вялікага Княства Літоўскага (“Княства”) ці “Літвы”, у якіх была агульная вярхоўная ўлада, праводзілася сумесная знешняя палітыка, але захоўвалася аўтаномнасць. У канцы ХVIII стагоддзя ў сувязі з трыма падзеламі Рэчы Паспалітай (1772 г., 1793 г. і 1795 г.) адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне тэрыторыі сучаснага раёна пацярпела істотныя змены. З 1795 года тэрыторыя раёна належыць Расійскай імперыі ў складзе Наваградскага павета Слонімскай губерні і падзяляецца на воласці:  Жухавіцкая, Карэліцкая, Мірская, Райцаўская, Цырынская і Ярэміцкая. У 1797 годзе Слонімская і Віленская губерні аб’яднаны ў Літоўскую з цэнтрам у Вільні, а павет застаўся Наваградскі. У пачатку 1801 года была падзелена Літоўская губернія і тэрыторыя раёна зноў у Слонімскай (з 9 верасня 1801 года Гарадзенскай) губерні. У 1843 годзе Наваградскі павет быў перададзены Мінскай губерні і да канца XVIII стагоддзя тэрыторыя раёна ўваходзіць у склад Наваградскага павета Мінскай губерні.

На пачатку ХIХ стагоддзя ўпершыню ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні з’явілася такое ўтварэнне, як вобласць, другі раз гэты тэрмін быў уведзены толькі больш чым праз стагоддзе. У сакавіку 1917 года ўтворана Заходняя вобласць, у якую ўваходзіць і Мінская губерня. У лютым 1918 года тэрыторыя раёна акупавана нямецкімі войскамі, а 22.12.1918 г. вызвалена Чырвонай Арміяй. У верасні 1918 года Заходняя вобласць перейменавана ў Заходнюю камуну, якая была ліквідавана пасля абвяшчэння 01.01.1919 г. Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. У лютым 1919 года адбылося аб’яднанне БССР і Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літва ў Літбел (афіцыйная назва – Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі). Да канца лета 1919 года ўся тэрыторыя Літбел занятая польскімі войскамі. З 1920 года на тэрыторыі сучаснага раёна дзейнічалі Карэліцкі (старшыня Гоцка П.С.), Мірскі (ст. Самец А.С.), Турэцкі (ст. Кеда І.С.), Жухавіцкі (ст. Крапіўніцкі Ф.Ф.), Цырынскі (ст. Гулецкі М.С.) і Райчанскі (ст. Лапацкі С.Дз.) рэвалюцыйныя камітэты (рэўкамы).

З 18.03.1921 года ў адпаведнасцi з Рыжскiм мiрным дагаворам тэрыторыя сучаснага Карэлiцкага раёна была ў складзе Навагрудскага павета гмiны вясковыя: Карэлiцкая, Цырынская, Райцаўская, і Нясвiжскага павета (з 1926 года Стаўбцоўскага), гмiны вясковыя: Мiрская, Жухавiцкая, Ярэмiцкая (з 1926 г. Турэцкая) Навагрудскага ваяводства.

кіруючых органаў

Як утвараўся Карэліцкі раён

З кастрычніка 1920 года па верасень 1939 года тэрыторыя сучаснага раёна была ў складзе Рэспублікі Польшча, а мястэчка Карэлічы з’яўляецца цэнтрам вясковай гміны Навагрудскага павета і пасёлак Мір — цэнтрам вясковай гміны Нясвіжскага (з 1926 года Стаўбцоўскага) павета. У гэты час на тэрыторыі раёна дзейнічаў Мірскі падпольны райкам КПЗБ і Карэліцкі падпольны падрайкам, затым перайменаваны ў райкам КПЗБ. З 28.09.1939 года тэрыторыя Западнай Беларусі па былым беларускім участку мяжы была вызвалена і атрымала назву Заходняя Беларусь. Пастановай Палітбюро ЦК КПБ(б) ад 01.10.1939 года  “Пытанні Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі” зафіксавана часовая структура адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Заходняй Беларусі. З 22.10.1939 года на тэрыторыі Заходняй Беларусі стаў ажыццяўляць сваю дзейнасць вышэйшы Заканадаўчы орган гэтага краю — Народны Сход Заходняй Беларусі. У гэты дзень былі прынятыя чатыры дзяржаўных дэкларацыі, якія рэгламентавалі канфіскацыю памешчыцкай зямлі, нацыяналізацыю зямлі, транспарту, гандлю, далучэнне Заходняй Беларусі да БССР.

З 14.11.1939 года тэрыторыя раёна знаходзілася ў складзе БССР. (ІІІ сесія ВС БССР “Закон аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад БССР”). На тэрыторыі раёна пачалі дзейнічаць валасныя  камітэты ў  пасёлку Мір і мястэчку Карэлічы, вёсках Жухавічы, Райца, Турэц і Цырын. Ва ўсіх другіх  вёсках дзейнічалі сялянскія камітэты, з дапамогай якіх пачалі стварацца першыя калгасы. Указам Прэзідыума ВС СССР ад 04.12.1939 года ўведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел і створана Баранавіцкая вобласць і паветы: Слонімскі, Нясвіжскі, Лідскі, Баранавіцкі, Навагрудскі, Стаўбцоўскі, Шчучынскі, Валожынскі. Паступова валасныя і сялянскія камітэты спыняюць сваю дзейнасць і перадаюць паўнамоцтвы Саветам дэпутатаў працоўных (сельсаветам). Бюро ЦК КП(б)Б на пасяджэнні ад 04.01.1940 года зацвердзіла канчатковы варыянт праекта раённага дзялення Заходняй Беларусі, а ПБ ЦК ВКП(Б) на пасяджэнні ад 07.01.1940 года зацвердзіла беларускія прапановы аб ліквідацыі паветаў і стварэнні ў заходніх абласцях БССР раёнаў. Указам прэзідыума ВС БССР ад 15.01.1940 года «Аб стварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР” была адменена сістэма дзялення па паветах і ўстаноўлена раённая сістэма. Адначасова праводзілася праца па арганізацыі сельсаветаў. Згодна з гэтым Указам утвораны Мірскі раён з цэнтрам у гарадскім пасёлку Мір і Валеўкаўскі (Валеўскі) раён з цэнтрам у вёсцы Валеўка Баранавіцкай вобласці. Пасады старшыні Савета і выканкама сумяшчаліся, і старшыня выбіраўся на сесіі адпаведнага Савета. Бюро ЦК КП(б)Б рашэннем ад 29.01.1940 года “Аб арганізацыі сельсаветаў у раёнах заходніх абласцей БССР” зацвердзіла сістэму сельсаветаў. Тэрыторыі сельсаветаў устанаўлены ў межах, запраектаваных пры раянаванні, і дазволена райкамам партыі і райвыканкамам у працэсе вывучэння раёнаў унесці неабходныя змены з улікам межаў  землекарыстання. Арганізацыя сельсаветаў праводзілася амаль да канца года.

На 12.10.1940 года Мірскі раён падзелены на Мірскі пассавет і сельсаветы: Аюцавiцкi (16.07.1954 г. далучаны да Сімакаўскага), Жухавiцкi, Крышылоўшчынскi (16.07.1954 г. аб’яднаны ў Луцкі), Некрашэвiцкi (16.07.1954 г. аб’яднаны ў Луцкі), Прылуцкi, Сiмакаўскi, Сіняўскі (Сіняваслабодскі) (16.07.1954 г. далучаны да Ярэміцкага), Скорыцкi (16.07.1954 г. далучаны да Ярэміцкага), Слабодскi (Вялiкаслабодскi) (16.07.1954 г. далучаны да Турэцкага), Турэцкi, Ушанскi, Ярэмiцкi. 17.11.1948 года створаны Мядзвядскі сельсавет, тэрыторыя якога аддзелена ад Жухавіцкага, а 16.07.1954 года зноў далучаны. Старшыня Мірскага райвыканкама — Скараходкін К.К. (01.1940-07.1941 гг.).

На 12.10.1940 года Валеўскі раён падзелены на сельсаветы Асташынскi (16.07.1954 г. перайменаваны ў Кайшоўскі), Валеўкаўскі (Валеўскi), Варончаўскі (Варанчанскi), Вялiкакосiцкi (16.07.1954 г. далучаны да Ятранскага), Дольнаруцкi (16.07.1954 г. перайменаваны ў Паланаеўскі), Запольскi, Карэлiцкi, Малюшыцкi, Машэвiцкi (да 27.09.1963 г.), Мiратыцкi (16.07.1954 г. далучаны да Райчанскага, а вёскі Саленікі і Ціневічы да Варончаўскага), Райчанскi (Райцаўскі), Руткавiцкi (16.07.1954 г. далучаны да Карэліцкага, вёскі: Палужжа, Савашы, Горныя Руткавічы, Новыя Руткавічы і  да Машэвіцкага вёскі Вялікія Тупалы, Малыя Тупалы, Забалацце, Зарэчча), Цырынскi, Ятранскi. Старшыня Валеўкаўскага райвыканкама — Ярмольчык (01.1940-11.1940 гг.).

З 25.11.1940 г. Валеўскі раён перайменаваны ў Карэліцкі і цэнтр раёна з вёскі Валеўка быў перенесены ў мястэчка Карэлічы Баранавіцкай вобласці, а 15.12.1940 г. праведзены першыя выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных. Старшыня Карэліцкага райвыканкама — Ярмольчык (11.1940-06.1941).

З 26.06.1941 г. раён акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і з 26.07.1941 і да 1944 года тэрыторыя раёна знаходзіцца ў складзе генеральнай акругі “Беларусь”, якая ўваходзіла ў склад рэйхскамісарыята “Остланд”. З 08.07.1944 г. тэрыторыя раёна вызвалена ад акупацыі.

Пасля вызвалення дзейнасць органаў мясцовай улады адноўлена на даваенным узроўні. Указам Прэзідыума ВС СССР і Пастановай Прэзідыума ВС БССР ад 08.01.1954 года ліквідавана Баранавіцкая вобласць. Частка раёнаў уваходзіць у склад Гродзенскай вобласці. З гэтай нагоды Карэліцкі і Мірскі раёны ў складзе Гродзенскай вобласці. З 16.07.1954 года згодна з Указам Прэзідыума ВС БССР аб узбуйненні сельсаветаў у сувязі з тым, каб на тэрыторыі сельсавета было не менш аднаго калгаса, з аб’яднаных Крышылоўшчынскага і Некрашэвіцкага створаны Луцкі сельсавет. Пасля ўзбуйнення ў Мірскім раёне былі пассавет Мірскі і сельсаветы: Жухавiцкi, Луцкі, Прылуцкi, Сiмакаўскi, Турэцкi, Ушанскi, Ярэмiцкi. Старшыні Мірскага райвыканкама: Жалезняковіч П.А. (06.1944-11.1949 гг.), Пархоўчанка І.Я. (01.1950-09.1951 гг.), Ніканаў А.Б. (10.1951-03.1953 гг.), Дзятлаў В.Е. (03.1953-12.1956 гг.). Пасля ўзбуйнення ў Карэліцкім раёне дзейнічалі сельсаветы: Валеўскi, Варанчанскi, Запольскi, Карэліцкі, Кайшоўскі, Малюшыцкi, Паланаеўскі, Райчанскi, Цырынскi, Ятранскi. Старшыні Карэліцкага райвыканкама: Лапацкі С.Дз. (06.1944-08.1945 гг.), Шашкін К.Ф. (08.1945-08.1947 гг.), Пахолак І.Г. (08.1947-08.1950 гг.), Філіпаў А.А. (08.1950-03.1955 гг.), Качкоў П.В. (03.1955-12.1956 гг.).

Згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 17.12.1956 года “Аб скасаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР” быў скасаваны Мірскі раён, а яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Карэліцкага. Існавалі Мірскі пассавет і сельсаветы: Жухавiцкi, Луцкі, Прылуцкi (02.12.1961 далучаны да Мірскага), Сiмакаўскi, Турэцкi, Ушанскі, Ярэміцкі, Валеўскi, Варанчанскi, Запольскi, Карэліцкі. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 30.04.1958 г. «Аб пераўтварэнні вёскі Карэлічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў гарадскі пасёлак» Карэлічам нададзены статус гарадскога пасёлка, а Карэліцкі сельсавет рэарганізаваны ў пассавет і да яго далучаны пасёлак Людвікі, Кайшоўскі сельсавет (02.12.1961 далучаны да Цырынскага), Малюшыцкi (02.12.1961 далучаны да Райцаўскага), Паланаеўскі, Райцаўскi, Цырынскi, Ятранскi. Старшыні Карэліцкага райвыканкама: Падабаеў П.К. (12.1956-08.1960), Міцкевіч В.І. (08.1960-12.1962).
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25.12.1962 года “Аб узбуйненні сельскіх раёнаў Беларускай ССР” узбуйнены Навагрудскі раён, у яго склад перададзены Карэліцкі раён. Такім чынам Карэліцкі раён быў ліквідаваны. Старшыні райвыканкама: Васількоў П.Ф. (12.1962-07.1963), Мурашкевіч Б.Ф. (08.1963-12.1965).
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 06.01.1965 года “Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР” у мэтах разукрупнення раёнаў Карэліцкі раён з цэнтрам у гарадскім пасёлку Карэлічы быў зноў утвораны. У яго склад увайшлі гарадскія пасёлкі Карэлічы і Мір з падпарадкаванымі мясцовым пасялковым Саветам населенымі пунктамі, Варанчанскі, Жухавіцкі, Запольскі, Зарэцкі, Лукскі, Паланаеўскі, Райцаўскі, Сімакаўскі, Турэцкі, Ушанскі, Цырынскі і Ярэміцкі сельсаветы Навагрудскага раёна. Існавалі пассаветы Карэліцкі (з 19.01.1986 г. створаны аддзел райвыканкама па кіраўніцтву г.п. Карэлічы), Мірскі (з 20.02.2014 г. нададзены статус сельсавета), сельсаветы: Варанчанскi (з 21.08.1989 г. далучаны да Цырынскага), з 28.09.1995 г. зноў адноўлены (з 04.04.2017 г. далучаны да Райцаўскага), Жухавiцкi, Запольскі (з 16.03.1987 г. тэрыторыя адышла да створанага Красненскага сельсавета), Зарэцкі (з 30.09.1968 г. перайменаваны у Баранавіцкі), Лукскі, Паланаеўскі (з 16.03.1987 г. тэрыторыя адышла да створанага Красненскага сельсавета), Райцаўскі, Сімакаўскі (з 06.04.1977 г. далучаны да Мірскага пассавета), Турэцкi, Ушанскі (з 23.06.1979 г. далучаны да Жухавіцкага), Цырынскі, Ярэмiцкi, Баранавіцкі (з 30.09.1968 г., а 23.06.1979 г. далучаны да Малюшыцкага), Красненскі (з 16.03.1987 г.), Малюшыцкі (з 23.06.1979 г.). З 19.09.1991 г. года і да цяперашняга часу тэрыторыя раёна знаходзіцца ў складзе Гродзенскай вобласці. Старшыні райвыканкама: Шыхавец М.С. (01.1965-08.1966), Зімнавода К.І. (08.1966-05.1975), Базевіч І.А. (05.1975-11.1980), Вырко Я. М. (12.1980-03.1985), Пахолак М.А. (03.1985-10.1985), Альфяровіч Я.Э. (10.1985-11.1990).
Пачынаючы з 1990 года, праведзена рэформа мясцовага самакіравання і ў 1991 годзе згодна з Законам «Аб асновах мясцовага самакіравання ў БССР» перададзена ўлада на мясцовым узроўні ад партыйных органаў і выканкамаў Саветам народных дэпутатаў. Законам Рэспублікі Беларусь ад 20.02.1991 года № 617-XII “Аб мясцовым кіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Рэспубліцы Беларусь” у раёне зацверджаны органы першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню ўлады — сельскія Саветы, і раённага — раённы Савет. З 06.10.1994 года з нагоды ўнясення змяненняў і дапаўненняў у дадзены Закон выканкамы зноў у складзе Савета дэпутатаў, а пасады старшынь сумяшчаюцца. З 19.09.1995 года пачала выбудоўвацца «вертыкаль» выканаўча-распарадчых органаў выканкамаў. Выканкамы выведзены з падпарадкавання Саветаў і перападпарадкаваны Прэзідэнту і Ураду, што было замацавана Канстытуцыяй і Законам ад 11.12.2009 года «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні Рэспублікі Беларусь». Старшыні райвыканкама: Альфяровіч Я.Э. (11.1990-04.1997), Шматко І.М. (06.1997-07.2007), Шайбак В.Л. (07.2007-12.2019), Шатуеў Г.М. з 12.2019 па цяперашні час.

Да 1939 года ў мястэчку Карэлічы бальніца размяшчалася ў прыватным доме доктара Лявіцкага. У снежні 1940 года арганізаваны аддзел аховы здароўя, у 1949 годзе заснавана Карэліцкая раённая бальніца. першапачаткова яна была ў будынку на пачатку вуліцы 17-га Верасня, а з 1962 па 1983 год — у будынку на плошчы 17-га Верасня. Са снежня 1982 года раённая бальніца і паліклініка размяшчаліся ў новым будынку па вуліцы 8-е Сакавіка. За мінулы час змянялася назва ўстановы. з 22.05.2011 г. – гэта ўстанова аховы здароўя “Карэліцкае тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне”, а з 03.01.2006 г. — установа аховы здароўя “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца”. Першымі арганізатарамі аховы здароўя раёна з’яўляліся ўрачы: Крысік Дз.Я., Маркаў П.Я., галоўныя ўрачы: Катовіч А.А., Шут В.К., Шаланда М.К., Баршчэўскі А.М., Лукашык А.І., Будрэвіч Г.С., Майсак А.П. У 1940 г. былі створаны дзяржаўная санітарная інспекцыя і раённая санітарна-эпідэміялагічная станцыя, якія аб`яднаны ў 1948 годзе. На цяперашні час гэта дзяржаўная ўстанова “Карэліцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”. Першым начальнікам быў Бядрыцкі Ф.П., затым галоўныя ўрачы Новік Ул.І., Шынкевіч І.С., Германюк А.Ул.

Як ствараліся  раённыя службы

У 1939 годзе ў раёне была ўтворана рабочая гвардыя па ахове грамадскага парадку і барацьбе з бандытызмам, якая ў студзені 1940 года была пераўтворана ў раённы аддзел НКВД, а пазней у раённы аддзел міліцыі. Начальнікамі былі Парфёнаў А.Е., Аўчыннікаў М.Я., Яромін С.М., Платонаў М.А., Крывіцкі А.М., Яцкевіч Я.Дз., Гардзей А.Ул., Станкевіч В.В., Жыдок М.М., Дземідовіч А.А., Давідовіч В.Б., Цярлецкі А.В., Нос А.А., Салаўёў В.І., Гаўрош А.І.

У  канцы 1940 года пачалося энергазабяспячэнне раёна з прымяненнем электраэнергіі мясцовых цеплавых і вадзяных электрастанцый, дызель-генератараў, а пасля вайны, з 1957 года, з прымяненнем электраэнергіі з-за межаў раёна. У 1963 годзе ўтвораны Карэліцкі ўчастак электрасетак, з 1968 года — Карэліцкі раён электрычных сетак. Начальнікі: Сакевіч С.В., Ушко Р.С., Мікалаеў А.С., Пыцель М.А., Маковік І.Г..

У лістападзе 1944 года ўтвораны прамкамбінат, у падпарадкаванні якога былі электрастанцыі, цагляныя і вапнавыя заводы, млыны, лесазаводы, маслабойні і майстэрні па пашыве адзення. Гэта стала пачаткам работы цяперашняй службы быту. У Карэлічах з 1945 года працавала арцель “Бальшавік”, якая ў 1958 годзе аб`ядналася з прамкамбінатам, і быў створаны раённы камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва. У далейшым функцыі прамкамбіната перададзены створанаму планаваму аддзелу райвыканкама, цяпер — аддзел эканомікі. Райбыткамбінат у цяперашні час носіць назву камунальнага ўнітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва. Дырэктары: Фрыдман І. М., Касцюкевіч Л. К., Юрчанка Г. Л., Дасько Ул. Г., Юрчык М. І., Друцька В. К., Сіўко М. І., Міхайлоўская Г. Л., Пулко Л. Л., Сідо В. П.

у 1958 годзе пачала арганізоўвацца газавая гаспадарка, і адкрыты Карэліцкі цэх газавай гаспадаркі, які працуе са звадкаваным газам, а з 1991 года і з прыродным. У цяперашні час Карэліцкі цэх газавай гаспадаркі — вытворчы ўчастак “Лідаміжрайгаз”. Начальнікі: Бондар А. П., Буйвалаў І. І., Трацяк Ул. А., Казіміраў А. Т., Каламійцаў П. К., Урубель В.С., Радзецкі М. М.

У пасляваенны час пачаліся работы па аднаўленні сельскагаспадарчай галіны, і былі створаны Мірская, Вобрынская і Валеўская машынна-трактарныя станцыі, з якіх пры аб’яднанні Мірскага і Карэліцкага раёнаў у мястэчку Карэлічы была створана Карэліцкая машынна-трактарная станцыя (начальнік Пажарскі Б.І.). У 1958 г. яна была перайменавана ў рамонтна-тэхнічную станцыю, а з 1960 г. — рамонтна-тэхнічную, меліярацыйную станцыю, з мая 1961 г. — раённае аддзяленне “Сельгастэхніка”, з 1985 г. — ПА па вытворча-тэхнічным абслугоўванні, з 1995 г. — ААТ “Карэліцкае раённае прадпрыемства па вытворча-тэхнічным абслугоўванні”, а з 2001 г. — ААТ “Карэліцкая сельгастэхніка”. Начальнікі: Рудзеў В.А., Пагарэльчык А.М., Ламан В.Я., Анісімаў А.І., Якушаў А.Ул., Шавейка І.С., Палуян І.І., Шайбак В.Л., Марушка В.Ул. У 2003 годзе да ААТ “Карэліцкая сельгастэхніка” далучаны ААТ «Карэлічы-Аграхім», «Карэліцкае райаграпрамзаб» і ТАА «Карэліцкае сельгасэнерга».

У ліпені 1965 года пачала арганізоўвацца камунальная служба. У цяперашні час гэта раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Дырэктары: Кавалько А.А., Маліноўскі Ул.А., Бас І.М., Карыцька К.А., Анісімаў А.І., Рудак А.І.

Для забеспячэння арганізацый і жыхароў раёна палівам у 1965 годзе была арганізавана служба “Гарпалівазбыт”. У цяперашні час — Карэліцкі філіял камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам “Гроднааблпаліва”. Дырэктары: Чачотка А.І., Ляпешка Ул. Ф., Кужалевіч М. Е., Малашэвіч А. І., Шыш А. В., Чыжык В. К., Смаль А. М., Чыжык В. К., Будзейка І.В.

Прайшло амаль 20 гадоў ХХІ стагоддзя. З’явіліся новыя погляды на нашу гісторыю. Але рэальныя факты настойліва патрабуюць ад нас не забываць мінулае. Дзякуючы мінуламу мы жывём сапраўдным. Мы абавязаны ведаць, як усё адбывалася, і памятаць тых, хто гэта арганізоўваў.

Баляслаў НАВІЦКІ,

ветэран працы, краязнаўца