Мирский замок экспонирует книгу, изданную в 1554 году в Париже

У першую нядзелю верасня ў Беларусі праводзіцца свята – Дзень беларускага пісьменства, якое ўпершыню было арганізавана ў Полацку ў 1994 годзе. Затым сталіцамі свята сталі многія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, у тым ліку і Мір (1 верасня 2002 года), на тэрыторыі якога размешчаны велічны Мірскі замак.
Напярэдадні свята на працягу гэтага тыдня мы раскажам не толькі аб ўнікальных кнігах з фондаў музея, але і аб навінках кніжнай прадукцыі, якая прадстаўлена ў сувенірнай краме.
А зараз самы час зрабіць акцэнт на кнізе з калекцыі музея, якая была выдадзеная ў Парыжы ў 1554 годзе. Гэта чацвёрты том выдання філасофскіх твораў Цыцэрона. Усяго ў кнізе 1244 старонкі! На палях мноства запісаў і пазнак, якія сведчаць аб тым, што яна актыўна выкарыстоўвалася. Акрамя таго, паміж старонак былі выяўленыя канспекты шкаляроў Навагрудскага езуіцкага калегіума.
Кнігу і канспекты можна ўбачыць у асноўнай экспазіцыі на трэцім паверсе Паўночнага корпуса.