Объявлен конкурс на лучший вариант туристического логотипа Кореличского района

На Карэліччыне аб’яўлены конкурс на лепшы варыянт фірменнага турыстычнага знака нашага раёна.

У сектары спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама расказалі, што конкурс праводзіцца з 1 жніўня па 10 кастрычніка бягучага года сярод жыхароў і гасцей раёна ва ўзросце ад 12 гадоў і вышэй. Конкурсныя работы трэба прадставіць у сектар спорту і турызму райвыканкама да 10 кастрычніка бягучага года ў электронным варыянце і на папяровым носьбіце фармату А4. Вынікі будуць падведзены да 25 кастрычніка 2020 года.

Сярод крытэрыяў ацэнкі вызначаюцца змястоўнасць, запамінальнасць, пазнавальнасць, выкарыстанне элементаў сімволікі раёна, арыгінальнасць ідэі, рэкламная накіраванасць.

Пераможцам конкурсу стане адна работа. Пераможца ўзнагароджваецца дыпломам і каштоўным падарункам.