Районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с Днем белорусской письменности

Шаноўныя карэліччане!
Першая нядзеля верасня на Беларусі напоўнена надзвычай прамяністай духоўнасцю. Святочная падзея – Дзень беларускага пісьменства – шырока адзначаецца ў нашым грамадстве.
Прага да ведаў і любоў да мастацкага слова спрадвеку былі неад’емнай часткай беларускага менталітэту. Як і многія стагоддзі назад кніга замацоўвае вечныя ідэалы дабра і справядлівасці, застаецца жыватворнай крыніцай мудрасці, вопыту, натхнення і любові да сваёй малой радзімы. Адукацыя дае ўпэўненасць, магчымасць рэалізаваць свае здольнасці і дабіцца поспеху.
Мы, беларусы, ведаем свае духоўныя карані, зберагаем дасягненні мінулых пакаленняў і ўпэўнена крочым у будучыню.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў