Районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с Днем библиотек

Паважаныя работнікі бібліятэк  Карэліччыны!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам  – Днём  бібліятэк!

Гэты дзень – не толькі даніна павагі вашай добрасумленнай працы, але і свята для ўсіх, хто любіць бібліятэку, хто не можа абысціся без яе паслуг, хто неабыякавы да яе лесу.

Сёння, у век глабальнай камп’ютарызацыі, паступова змяняецца традыцыйны статус бібліятэк. Яны становяцца  інфармацыйнымі цэнтрамі з сучаснымі камп’ютарнымі тэхналогіямі. Але нязменным застаецца значэнне бібліятэкі як скарбніцы і захавальніцы агульначалавечых каштоўнасцей і нацыянальнай літаратурнай спадчыны.

У бібліятэках пасёлкаў і бібліятэчках вёсак  нашай Карэліччыны працуюць людзі, дзякуючы якім захавана тое добрае, вечнае, мудрае, што абуджаецца ў сэрцах чытачоў пры знаёмстве з кнігай.  Свае намаганні бібліятэчныя работнікі накіроўваюць на фарміраванне ў грамадзян пачуцця нацыянальнай самасвядомасці, годнасці, ганару за старажытную гісторыю і культуру нашага народа.

Прыміце словы ўдзячнасці за вашу працу і пажаданні здароўя, шчасця, дабрабыту, творчага натхнення, добрага настрою і верных чытачоў.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў