Районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с Днем работников нефтяной, газовой и топливной промышленности

Паважаныя работнікі галіны!

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці!
Паліўна-энергетычны комплекс забяспечвае энергетычную бяспеку, стварае надзейную базу для паспяховага развіцця эканомікі раёна і краіны,
з’яўляецца трывалай асновай сацыяльнай стабільнасці.

Ад дзейнасці нафтавай, паліўнай і газавай прамысловасці залежыць бесперабойнасць работы ўсіх галін народнай гаспадаркі і камфортнасць жыцця грамадзян.
Сваё прафесійнае свята работнікі газавай і паліўнай галіны Карэліцкага раёна сустракаюць добрасумленнай, адказнай і высокапрадукцыйнай працай, дзякуючы якой галіна працуе ўстойліва,
а народная гаспадарка і насельніцтва раёна бесперабойна атрымліваюць газ і цяпло.

Шчыра жадаем усім работнікам газавай і паліўнай галіны, вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых дасягненняў і перспектыў.
Няхай новыя працоўныя здзяйсненні спрыяюць развіццю Карэліцкага рэгіёна і роднай Беларусі.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў