Редакция газеты «Полымя» проводит фотоконкурс «В объективе – осень!»

Рэдакцыя газеты «Полымя» праводзіць фотаконкурс «У аб’ектыве восень!»

Якіх фота мы чакаем? Гэта можа быць прыгожы пейзаж, здымкі з падарожжаў, зробленыя на дачы, у полі, на пікніку, у лесе, у агародзе. Галоўная ўмова — яркія, незабыўныя кадры, напоўненыя энергіяй восені.

Удзельнічаць у конкурсе можа любы: і той, хто ўпершыню ўзяў у рукі камеру (навічкам, як вядома, шанцуе!), і сапраўдны прафесіянал.

Галоўная ўмова: фатаграфія павінна быць зроблена самім удзельнікам. Не дапускаецца капіраванне з інтэрнэту.

Лепшыя здымкі будуць размешчаны на сайце газеты, у афіцыйных групах у сацыяльных сетках «Аднакласнікі», «Вконтакте», Facebook, «Інстаграм». Лепшыя здымкі будуць надрукаваныя ў газеце. Тры пераможцы будуць вызначаны рэдакцыйнай калегіяй ў пачатку лістапада. Іх чакаюць падарункі.

Фатаграфіі неабходна накіроўваць у рэдакцыю з указаннем асабістых дадзеных удзельніка (прозвішча, імя і імя па бацьку, адрас, кантактныя тэлефоны (абавязкова) і кароткім апісаннем здымка. Фатаграфіі можна накіраваць:

— па пошце (адрас: г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, 7);

— па электроннай пошце (polymia@mail.grodno.by) з адзнакай «На фотаконкурс»;

— прынесці ў рэдакцыю газеты.

Даведкі па тэлефоне 7-46-50.