Жительница Жуховичей Софья Бахар вспоминает, как в юности была членом поискового отряда

Вёсачка над Нёманам, з шырынёй жніва

І з птушыным гоманам, песняй салаўя…

Сіняўская Слабада — мілы і дарагі майму сэрцу куточак. Прыгожы плаўны Нёман, блакітная сінь лясных азёр, высокія сосны, векавыя дубы. Калі гэтую прыгажосць убачыш хоць раз, ніколі не забудзеш, а калі з чыстых крыніц вып’еш вады, прыбавіцца сілы. Як блакіт неба адлюстроўваецца ў люстрыні вады, так у гэтай невялічкай вёсачцы адлюстроўваецца лёс маёй Беларусі, двойчы народжанай, агнём апаленай, праслаўленай сваімі людзьмі, з залатымі рукамі і вернымі сэрцамі.

Да вайны гэта была звычайная вёска. Утульныя хаты, жылі ў іх хлебаробы: вырошчвалі хлеб, бульбу, налівалася буйным коласам жыта, авёс, ячмень. Гулялі вяселлі, гадавалі дзяцей, плылі над Нёманам вясёлыя беларускія народныя песні. Здавалася, што нішто не магло парушыць шчаслівае жыццё, але ў адзін з летніх сонечных дзён 22 чэрвеня 1941 года жыхароў вёскі сабраў старшыня сельскага Савета і абвясціў, што пачалася вайна і ўсім неабходна быць пільнымі. Вёска апынулася ў нямецкім палоне, і пачаўся партызанскі рух. У лясах, акружаючых вёску, дзейнічала партызанская брыгада пад камандаваннем Дзенісенкі (Міцькі). Камісарам брыгады быў Лёнька Фанышаў, які пахаваны ў гарадскім пасёлку Любча. Штаб брыгады знаходзіўся ў 6 кіламетрах ад вёскі “Урочышча Добруш”. У партызаны ішлі дабравольцы: Іван Іосіфавіч Васілеўскі, Мікалай Аляксандравіч Васілеўскі, Пётр Фаміч Парэцкі, Антон Фаміч Клаўсуць, Канстанцін Балабановіч, Іван Калеснік і другія. У вёсках, на шасэйных дарогах акупанты не ведалі спакою ні днём, ні ноччу. 20 красавіка конны ўзвод пад камандаваннем Пятра Парэцкага па дарозе Стаўбцы-Мір знішчыў 1,5 км тэлефоннай сувязі. Па адным эшалоне падарвалі дыверсійныя групы пад камандаваннем А. Арцёмава і У. Плюты. Рота пад камандаваннем Івана Мацко ліквідавала маёнтак Вобрына. Група партызан К. Балабановіча і І. Калесніка падарвала мост у вёсцы Трашчычы, спаліла склад лесаматэрыялаў на пілараме ў Добрушы, падрыхтаваны акупантамі да вывазу. Для падняцця патрыятычнага духу народных мсціўцаў мелася “Прысяга беларускіх партызан”. Партызаны прысягалі, што не складуць зброю да той пары, пакуль беларуская родная зямля не будзе ачышчана ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мноства баявых аперацый было здзейснена партызанамі, каб наблізіць дзень Перамогі. Вораг быў бязлітасны, не шкадаваў ні жанчын, ні дзяцей, таму людзі хаваліся ў лесе. Многа было перажыта цяжкіх дзён акупацыі. Азвярэлыя фашысты спалілі вёску, толькі некаторыя хаты засталіся цэлыя. Людзі будавалі зямлянкі і жылі ў іх.

Заслуга беларускіх партызан была ў тым, што яны правялі вялікую работу па выратаванні насельніцтва сёл і гарадоў рэспублікі ад поўнага знішчэння гітлераўцамі.

75 гадоў як закончылася вайна, патушаны агонь крэматорыяў, паўсталі героі на бронзавыя п’едэсталы, а на месцы разбураных партызанскіх зямлянак высока ў неба падняліся стромкія сосны і бярозы. А побач векавыя дубы – нямыя сведкі таго далёкага часу. На іх кары даўно загаіліся раны, нанесеныя вайною. Але гэта нам толькі здаецца, аскепкі куль і снарадаў засталіся ў сярэдзіне ствалоў на доўгі час. Калі б гэтыя дрэвы маглі гаварыць, яны б паведалі нам аб тых падзеях грознага часу. Але маўчыць стары лес, быццам не хоча закрануць за жывое, бо яшчэ жывыя сэрцы, у якіх падзеі 75-гадовай даўнасці адклікаюцца моцным болем. Як быццам шрамы пакрылі тут зямлю, зарослыя траншэі і акопы.

Калі былі жывыя партызаны і ветэраны вайны, у Дзень Перамогі яны кожны год прыязджалі сюды на традыцыйную сустрэчу. Запальвалі Вогнішча Памяці, якое салютавала паўшым героям.

У вёсцы знаходзіцца помнік загінулым воінам і магілы партызан. Кожны год тут ускладаюць да помніка гірлянду Памяці, а на магілкі партызан – вянкі. Прыязджаюць сваякі загінулых. Жыхары з хлебам і соллю сутракаюць іх. І разам ідуць пакланіцца дарагім магілам.

Я памятаю сваю Пагарэлкаўскую сярэднюю школу. Прыгожы светлы будынак – дом, дзе мы атрымлівалі веды, дзе вучылі нас любіць сваю Радзіму, любіць людзей, памятаць пра гістарычнае мінулае. Вялікая работа вялася па патрыятычнаму выхаванню. У старэйшых класах мы ездзілі на ўрочышча Добруш аднаўляць зямлянкі. Былі створаны пошукавыя атрады. Мы збіралі звесткі аб воінах, якія пахаваны на партызанскіх могілках. Мне з сяброўкай Яўгеніяй было даручана сабраць звесткі пра Дамрачова Міхаіла і знайсці яго блізкіх людзей, яго сям’ю. Доўгія пошукі – і нарэшце адпраўлена пісьмо ў горад Уфа. Як мы чакалі адказу! І дачакаліся – прыйшоў адказ. Я зберагла гэта пісьмо, яму 54 гады. Калі працавала ў школе, зачытвала сваім вучням. Вось я трымаю ў руках гэтае пісьмо, у ім боль і сум па дарагім і блізкім чалавеку:

Здравствуйте, дорогие, неизвестные, далекие, близкие теперь моему сердцу девушки-комсомолки, на днях получила ваше письмо. Благодарим вас от всего сердца: я, жена Домрачева Михаила, Валентина Алексеевна и его дочь Надежда. Благодарю вас за то, что вы разрешили мой наболевший, мучавший меня, столько лет вопрос: где его могилка, где лежат его косточки? Никто не придет на его могилку, не выплачет своего горя, не поделится радостью. Оказывается, он не одинок, не брошен в землю как попало, не растерзали его тело волки или вороны. Это все благодаря заботам нашего народа, нашей партии и вам, комсомольцы и пионеры. Многие жены, матери шлют вам великую благодарность за своих родных, погибших неизвестно где. Я также присоединяюсь к их голосу и сердечно вас благодарю за заботу о могилках наших дорогих мужей и братьев, за оказание им почести, которые они заслужили, отдав свою жизнь за чистое небо над головой. Благодарю вас и за то, что вы как-то узнали мой адрес и сообщили мне, конечно, это стоило вам не мало труда. Я только не так давно перестала его ждать, все не верила, что он убит, и больше я его не увижу, даже его могилку. Для меня было большой неожиданностью и радостью, что нашлись добрые люди, которые нашли его место захоронения. Это известие всколыхнуло во мне притупившуюся печаль о погибшем муже и окончательно убедило меня в том, что я его больше не увижу. Как только поправится мое здоровье, я побываю у вас и лично поблагодарю за все хорошее, проделанное вами для наших воинов. Поплачу на дорогой могиле и положу свой венок рядом с вашим.

Теперь я отвечаю на ваш вопрос о моем муже. Это был обыкновенный, ничем особо не выдающийся, скромный трудолюбивый человек, по профессии парикмахер, в молодости был комсомольцем, служил в части особого назначения. Очень любил музыку, играл на скрипке, выступал с оркестром художественной самодеятельности”.

Маё пакаленне, пакаленне маіх дзяцей і ўнукаў не ведала ваеннага ліхалецця. Мы не мерзлі ў акопах, на нашу долю не выпала прайсці тысячы кіламетраў па франтавых дарогах, мы не хавалі баявых таварышаў пасля кожнага крывавага бою, але мы павінны помніць пра тых людзей, хто заваяваў нам Перамогу. Мы павінны помніць пра тых людзей, якія пайшлі ў бессмяротнасць і тых, хто побач з намі, каго мы ўзнёсла называем ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Не памірае з гадамі памяць. Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі хачу сказаць усім людзям не толькі нашай мілай Беларусі, але і ўсяго свету: “Калі ласка, беражыце мір і спакой на зямлі! Не дай Бог спазнаць тое, што спазналі ў сваім жыцці тыя, хто перажыў вайну”.

Соф’я БАХАР, агр. Жухавічы

фота з архіва рэдакцыі