Кореличский райисполком и Совет депутатов поздравляют с Днем пожилых людей

 

Паважаныя ветэраны, пенсіянеры, прадстаўнікі старэйшага пакалення Карэліччыны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з днём пажылых людзей!
Гэта асаблівае свята, якое нагадвае ўсім аб непарыўнай сувязі часоў, пра наш абавязак перад вамі. У ім — цеплыня і сардэчнасць, павага і любоў, адзінства і пераемнасць пакаленняў.
Вы прысвяцілі сябе нястомнаму самаадданаму служэнню на карысць роднага раёна. Мы ганарымся вашымі дасягненнямі, бярэм з вас прыклад,
не стамляемся захапляцца вашай актыўнай грамадзянскайі жыццёвай пазіцыяй.
Мы вельмі вам удзячныя за мудрасць, дабрыню і цярпенне, за бясцэнны дар успрымаць жыццё такім, якое яно ёсць, і не губляць пры гэтым надзеі на лепшае.
Мы перад вамі ў неаплатным абавязку і ніколі не пакінем без нашага паўсядзённага клопату.
Моцнага вам здароўя, дабрабыту, шчасця! Няхай заўсёды з вамі побач будуць вашы клапатлівыя і любячыя дзеці, унукі, сябры.
Жывіце доўга і шчасліва, будзьце бадзёрыя, радуйцеся поспехам вашых блізкіх!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў