Кореличский райисполком и Совет депутатов поздравляют с Днем учителя
Паважаныя работнікі ўстаноў адукацыі Карэліччыны, ветэраны педагагічнай працы!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём настаўніка!
У жыцці кожнага з нас ёсць настаўнікі, чые мудрасць, душэўная шчодрасць і добрая парада дапамагаюць пазнаваць гэты дзіўны свет, знаходзіць маральныя і духоўныя арыенціры,
пераадольваць цяжкасці і дасягаць перамог.
Сучаснае адукацыйнае асяроддзе, як жывы арганізм, пастаянна развіваецца – укараняюцца новыя тэхналогіі і метады навучання. Нязменнымі застаюцца толькі роля і аўтарытэт педагога.
Вы з гонарам выконваеце сваю важную місію, заўсёды знаходзіцеся ў цэнтры грамадскага жыцця, умацоўваеце ідэалагічны падмурак нашай краіны.
У дзень прафесійнага свята дазвольце пажадаць Вам моцнага здароўя, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях, захопленых і здольных вучняў, аптымізму, невычэрпнай энергіі,
новых творчых ідэй і сямейнага дабрабыту. Хай Вас атачаюць павага, любоў, добразычлівасць, міласэрнасць і жыццярадаснасць, а ў Вашых справах заўсёды будзе дух стварэння і аптымізму!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў