Специалисты Кореличского районного центра гигиены в очередной раз провели масочный рейд по торговым точкам

Каранавірус увайшоў у наша жыццё нечакана. Спатрэбіўся час, каб прызвычаіцца і жыць у новых умовах.

Некаторыя пакупнікі клапоцяцца пра сваё здароўе і носяць маскі

Рэйдавая брыгада ў складзе супрацоўнікаў Карэліцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і журналіста раённай газеты «Полымя» наведала восем аб’ектаў гандлю райцэнтра, каб убачыць, як выконваюцца рэкамендацыі па папярэджанні заражэння каранавірусам.

У наведваемых магазінах прадаўцы былі ўсе ў масках, а вось пакупнікоў з гэтым сродкам абароны можна было пералічыць па пальцах.

Магазін ПГУП «БелТавіс» прадастаўляе пакупнікам не толькі дэзсродак, але і пальчаткі

Аб’явы на ўваходных дзвярах заклікаюць: «Просім уваходзіць у гандлёвую залу толькі ў абарончай масцы» і «Захоўвайце дыстанцыю 1,5 метра адзін ад аднаго, апрацоўвайце рукі антысептыкам».
Сацыяльнае дыстанцыраванне — не менш важны аспект у папярэджанні хваробы. У адрас гандлёвых кропак заўваг няма: разметка на падлозе прысутнічае, але наведвальнікі магазінаў не ўсюды яе прытрымліваюцца. Відаць, мяркуюць, што калі стаяць бліжэй да касы, яго хутчэй разлічаць. А як быць з захаваннем элементарных правілаў?

Удзельнікі рэйду звярталі ўвагу і на наяўнасць антысептыкаў у магазінах райцэнтра. Цікавіліся пытаннем іх выкарыстання, апрацоўкі дзвярных ручак, карзін для прадуктаў. Высветлілася, што гэтаму пытанню ўдзяляецца належная ўвага.

Расфасоўка кандытарскіх вырабаў таксама ўзята на кантроль. Да дадзенай прапановы работнікі прылаўка адносяцца з паразуменнем і фасуюць здобу ў поліэтыленавыя пакеты.

Супрацоўнікі райЦГЭ парэкамендавалі прадаўцам нагадваць наведвальнікам магазіна аб захаванні мераў перасцярогі. Глядзіш, камусьці парада пойдзе на карысць і засцеражэ ад хваробы.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Ксеніі МУРАЎСКАЙ