30 ноября и 3 декабря состоятся «прямые линии», 30 ноября и 1 декабря — приемы граждан

НА «ПРАМОЙ ЛІНІІ»

30 лістапада 2020 года з 10.00 да 12.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік аддзела назначэння і выплаты пенсій упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Валянціна Яўгеньеўна МАЗУР па тэме «Пенсійнае забеспячэнне грамадзян з інваліднасцю». Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 3-16-06.

30 лістапада 2020 года з 10.00 да 12.00 «прамую лінію» праводзіць намеснік начальніка аддзела назначэння і выплаты пенсій упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Марына Паўлаўна Найдзіна па тэме «Сацыяльныя гарантыі сям’ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда». Вашы пытанні чакаюць па тэлефоне 2-13-57.

30 лістапада 2020 года з 10.00 да 12.00 «прамую лінію» праводзіць дырэктар дзяржаўнай установы «Цэнтр сацыяльнай абароны насельніцтва Карэліцкага раёна» Інэса Мікалаеўна СЯМІБРАТАВА па тэме «Прадастаўленне сацыяльных паслуг інвалідам I і II групы». Вашы пытанні чакаюць па тэлефоне 7-11-98.

30 лістапада 2020 года з 10.00 да 11.00 «прамую лінію» праводзіць загадчык аддзела дзённага знаходжання для інвалідаў дзяржаўнай установы «Цэнтр сацыяльнай абароны насельніцтва Карэліцкага раёна» Ірына Казіміраўна ТРЫБУЦЬ па тэме «Забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі». Вашы пытанні чакаюць па тэлефоне 7-37-72.

3 снежня 2020 года з 10.00 да 12.00 «прамую лінію» праводзіць намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Наталля Сцяпанаўна ГОЦКА па тэме «Працаўладкаванне людзей з інваліднасцю». Вашы пытанні чакаюць па тэлефоне 2-08-32.

ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН

30 лістапада 2020 года старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Генадзій Мікалаевіч ШАТУЕЎ з 12.00 да 14.00 гадзін будзе праводзіць выязны прыём грамадзян у аграгарадку Краснае ў памяшканні Красненскага сельскага выканаўчага камітэта.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 2-12-55.

1 снежня 2020 года першы намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Анатолій Мікалаевіч КОРШУН з 11.00 да 13.00 гадзін будзе праводзіць выязны прыём грамадзян у аграгарадку Турэц у памяшканні Турэцкага сельскага выканаўчага камітэта.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 2-12-55.