Лауреата Государственной премии СССР Ванду Напорко поздравили с юбилеем района

В преддверии юбилея района дирекция племзавода «Кореличи» и райком профсоюза работников АПК поздравили лауреата Государственной премии СССР Ванду Напорко

У КСУП “Племзавод Карэлічы” памятаюць і цэняць працоўныя подзвігі папярэдняга пакалення работнікаў гаспадаркі. Штогод дырэкцыя гаспадаркі наведвае былых перадавікоў вытворчасці і ўручае ім памятныя падарункі.
Бягучы год не стаў выключэннем. Да таго ж сёлета ёсць шэраг нагод, каб павіншаваць ветэранаў працы. Па-першае, прафесійнае свята, якое паважаюць розныя пакаленні сяльчан, – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Другая нагода – 80-годдзе Карэліцкага раёна. Такі ж юбілей сёлета адзначыла і КСУП “Племзавод “Карэлічы”. Менавіта таму кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства сумесна з райкамам прафсаюза работнікаў АПК наведалі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, ветэрана працы Ванду Напорка, падзякавалі ёй за шматгадовую працу на карысць гаспадаркі і ўручылі памятныя падарункі.


– Мне вельмі прыемна пачуць у свой адрас столькі цёплых слоў, – прызналася Ванда Напорка, расчуленая ўвагай і клопатам. – Я ўсё жыццё адпрацавала ў сельскай гаспадарцы раёна, на ферме “Людвікава” ў племзаводзе – каля 15 гадоў. І ніколі не пашкадавала аб выбранай прафесіі. Ведаеце, штодзень я ішла на работу з задавальненнем. Маладая была, сілы хапала, здавалася, горы магу перавярнуць. Сапраўды, працаваць было нялёгка. Добра памятаю, як з Галандыі прывезлі партыю цёлак. Я іх уручную раздойвала. Вось тады было цяжка. Ды і небяспечна, бо ў кожнай рагулі свой нораў. Яны ж не мясцовыя былі, а замежныя. Аднак сваю справу я любіла. Бывае, падыйдзеш да малога цяляці, пагладзіш яго, і так лёгка, так цёпла на душы становілася. Гэтымі ўспамінамі жыву і сёння.