Поздравление от Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов с Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Дарагія сябры! Віншуем вас з прафесійным святам!

Сёння аграпрамысловы комплекс з’яўляецца адной з найважнейшых галін нацыянальнай эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У гістарычна кароткі перыяд тут адбыліся сур’ёзныя змены: на палях працуе сучасная тэхніка, пабудаваны буйныя жывёлагадоўчыя комплексы і перапрацоўчыя прадпрыемствы, абсталяваныя па сусветных стандартах. Сфарміравана дастатковая сыравінная база для перапрацоўчай прамысловасці.
Усё гэта — вынік нястомнай працы вяскоўцаў, якая забяспечвае харчовую бяспеку дзяржавы.

Выказваем шчырую падзяку тым, хто апрацоўвае палі, збірае ўраджай, працуе ў гаспадарках і на перапрацоўчых прадпрыемствах, хто любіць сваю зямлю і добрасумленна працуе на карысць народа і роднай краіны. Ад усёй душы жадаем вам і вашым сем’ям шчасця, здароўя, міру і дабра.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў