В преддверии праздника тружеников села начальник управления сельского хозяйства и продовольствия Анатолий Коршун подводит результаты аграрного года

Традыцыйна ў трэцюю нядзелю лістапада сваё прафесійнае свята адзначаюць людзі, якія забяспечваюць харчовую бяспеку краіны. Вынік іх  канчатковай працы  ў выглядзе прадуктаў харчавання заўважны кожнаму з нас. Пра вытворчыя поспехі карэліцкіх аграрыяў напярэдадні святочнага дня расказвае  намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатолій КОРШУН.

– Анатолій Мікалаевіч, у бягучым годзе склаліся анамальныя кліматычныя ўмовы для росту і развіцця сельскагаспадарчых культур. Ці ўдалося аграрыям раёна атрымаць запланаваныя ўраджаі?

– Сапраўды, на працягу апошніх некалькіх гадоў вясной і падчас перыяду вегетацыі сельскагаспадарчых культур мы назіраем дэфіцыт вільгаці. Летам жа спякотнае надвор’е стрымлівае рост раслін. Таму тэма адаптацыі раслінаводчай галіны да зменлівых кліматычных умоў пры строгім выкананні рэгламентаў вырошчвання культур набывае сёння надзвычайную актуальнасць. Зразумела, год на год не прыходзіцца, надвор’е прадказаць немагчыма. Але ўсе тое, што залежыць ад працаўнікоў, павінна быць выканана.

– Анатолій Мікалаевіч, у бягучым годзе склаліся анамальныя кліматычныя ўмовы для росту і развіцця сельскагаспадарчых культур. Ці ўдалося аграрыям раёна атрымаць запланаваныя ўраджаі?

– Сапраўды, на працягу апошніх некалькіх гадоў вясной і падчас перыяду вегетацыі сельскагаспадарчых культур мы назіраем дэфіцыт вільгаці. Летам жа спякотнае надвор’е стрымлівае рост раслін. Таму тэма адаптацыі раслінаводчай галіны да зменлівых кліматычных умоў пры строгім выкананні рэгламентаў вырошчвання культур набывае сёння надзвычайную актуальнасць. Зразумела, год на год не прыходзіцца, надвор’е прадказаць немагчыма. Але ўсе тое, што залежыць ад працаўнікоў, павінна быць выканана.

Прыемна канстатаваць, што ў чарговы раз Карэліччына стала адным з лідараў жніва ў вобласці. Па выніках абласнога спаборніцтва карэліцкія хлебаробы займаюць другое месца на Гродзеншчыне. Атрымана амаль 114 тысяч тон хлеба.

Калі гаварыць пра раён у цэлым, то ўраджайнасць зерневых у першапачатковай вазе склала 57,1 ц/га. Летась яна была 53 ц/га. Сёлета з кожнага гектара аграрыі раёна атрымалі 35,9 цэнтнера рапсу. Парадавала ўраджайнасць бульбы, якая ў параўнанні з мінулым годам узрасла прыкладна на 20 ц/га і склала 276 ц/га. Бягучы год аказаўся спрыяльным і для льнаводаў Карэліччыны, якія дасягнулі наступных вынікаў: ураджайнасць ільнотрасты – 44,05 ц/га, ільновалакна – 13,4 ц/га, сярэдні нумар нарыхтаванай ільнотрасты – 1,16.

Трэба канстатаваць, што асобныя сельскагаспадарчыя культуры не далі жадаемай ураджайнасці. Напрыклад, сёлета ураджайнасць кукурузы на сілас і на зерне, цукровых буракоў ніжэйшая за леташнюю. Значны недабор ураджаю адчуваецца падчас капання апошняй культуры. Калі ў 2019 годзе з кожнага гектара ў сярэднім па раёне сабралі 610 цэнтнераў салодкіх караняплодаў, то ў бягучым годзе – 450 ц/га з невялікай тэндэнцыяй росту на фінішы ўборкі.

– Якія сельскагаспадарчыя культуры, на Ваш погляд, найбольш рэнтабельныя?

– Кожная культура, якая вырошчваецца на палях гаспадарак раёна, мае сваё прызначэнне. З пункту гледжання таварнай прадукцыі ў апошнія гады перавагу атрымала кукуруза на зерне, ураджайнасць якой у чатырох гаспадарках раёна сёлета склала больш за 100 ц/га. Нельга не сказаць пра адну з самых прыбытковых культур – азімы рапс, насенне якога, акрамя алею, дае бялковы корм для пагалоўя буйной рагатай жывёлы – шрот. Плануецца, што ў наступным сезоне ў СВК “Свіцязянка-2003” і “Жухавічы” будзе арганізавана вытворчасць па самастойнай перапрацоўцы алейнай культуры.

– На працягу апошніх гадоў Карэліцкі раён з’яўляўся абласным лідарам  па нарыхтоўцы кармоў. Анатолій Мікалаевіч, якіх вынікаў у гэтым накірунку ўдалося дасягнуць сёлета?

– Зразумела, кармы – гэта залог поспеху ў жывёлагадоўлі. Традыцыйна карэліцкія аграрыі – у ліку перадавікоў вобласці. У мінулым годзе па выніках корманарыхтоўчай кампаніі Карэліцкі раён стаў другім на Гродзеншчыне. У гэтым годзе мы занялі пятае месца ў вобласці. Аднак з абсалютнай упэўненасцю можна сцвярджаць, што ўсе гаспадаркі раёна ў бягучым годзе нарыхтавалі трывалую кармавую базу. У сярэднім па раёне на адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы нарыхтавана 32,56 цэнтнера кармавых адзінак, што на 1,5 адзінкі больш, чым у 2019 годзе. Гэта другі паказчык у вобласці. Сярэднеабласны паказчык складае 30,63 цэнтнера кармавых адзінак. Нельга не адзначыць плённую працу корманарыхтоўчага звяна КСУП “Цырын-Агра”, дзе на прадстаячую зімоўку назапашана 44,1 цэнтнера кармавых адзінак.

– Закрануўшы корманарыхтоўчую кампанію, лагічным будзе перайсці да жывёлагадоўчай галіны, якая з’яўляецца вырашальнай у справе ўмацавання эканомікі раёна.

– У гэтыя святочныя дні прыемна адзначаць, што па вытворчасці малака Карэліцкі раён дасягнуў высокіх вынікаў на рэспубліканскім узроўні. Сярод гаспадарак раёна ёсць флагманы, якія залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю жывёлагадоўлі раёна і вобласці. Так, у бягучым годзе ў СВК “Свіцязянка-2003” плануецца атрымаць больш за 10 тысяч кг малака ад адной каровы – вынік, якім можна па праве ганарыцца.

Што датычыцца паказчыкаў жывёлагадоўлі ў цэлым, то яны наступныя: на 1 лістапада бягучага года ў сярэднім па раёне на адну ўмоўную карову надоена 5382 кг малака, альбо + 207 кг да ўзроўню мінулага года. Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы складаюць 735 грамаў, свіней – 738 грамаў. Дарэчы, свінагадоўчы комплекс КСУП “Лукі-Агра” ў чарговы раз адзначаны на абласным узроўні. Па вытворчасці свініны ён заняў другое месца на Гродзеншчыне.

– Якасць прадукцыі непарыўна звязана з асваеннем сучасных тэхналогій, паляпшэннем матэрыяльна-тэхнічнай базы. Анатолій Мікалаевіч, што зроблена ў плане мадэрнізацыі сельскагаспадарчых аб’ектаў сёлета?

– Гаварыць аб будаўніцтве грандыёзных аб’ектаў не прыходзіцца. Тым не менш, у 2020 годзе выкананы пэўныя аб’ёмы работ. Так, летам бягучага года ўведзены ў эксплуатацыю новы цялятнік пры МТФ “Паланая” СВК “Маяк-Заполле”, у гаспадарцы распачата будаўніцтва зернесушыльнага комплексу. У СВК “Свіцязянка-2003” праведзена мадэрнізацыя зернясховішча, у племзаводзе “Карэлічы” выкананы капітальны рамонт кароўніка на МТФ “Людвікава”. У шэрагу гаспадарак раёна пабудаваны сянажныя траншэі.

– І ўсё ж такі галоўны здабытак раёна – гэта людзі… Анатолій Мікалаевіч, што Вы пажадаеце працаўнікам вёскі напярэдадні іх прафесійнага свята?

– Не памылюся, калі скажу, што заўтра мы адзначым самае масавае прафесійнае свята, якое ўвойдзе ў дамы большай часткі карэліччан – працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. У іх адрас мы выказваем шчырыя словы падзякі за нястомную самаадданую працу, узгадваем імёны ветэранаў працы, якія на працягу дзесяцігоддзяў закладвалі трывалыя аграрныя традыцыі Карэліччыны. Напярэдадні святочнага дня і ў сувязі з 80-годдзем Карэліцкага раёна хочацца пажадаць усім працаўнікам раёна моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і творчага натхнення для дасягнення новых працоўных вяршынь.

Гутарыла Аксана ЯНУШ
Фота аўтара