Депутаты Александр Сонгин и Эльвира Сороко поздравляют кореличчан с Рождественскими праздниками

Паважаныя карэліччане!

Сардэчна віншуем усіх хрысціян-каталікоў, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня. Гэтае вялікае свята скрозь тысячагоддзі нясе з сабой урачыстасць святла, любові і надзеі. З ім звязваюць самыя патаемныя планы на будучыню, шчырыя пажаданні адзін аднаму дабрабыту і сямейнага шчасця. Свята Нараджэння Хрыстова з’яўляецца невычэрпнай крыніцай духоўнай радасці і творчых сіл, падахвочвае людзей да высакародных учынкаў, клопату пра блізкіх. Няхай урачыстыя і радасныя дні падораць цяпло і радасць зносін, мір і згоду, напоўняць дабром і міласэрнасцю дамы, прынясуць ўзаемаразуменне ў кожную сям’ю.

Э.А. Сарока,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
А.Г. Сонгін,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь