До выхода на плато по коронавирусу еще далеко. О чем говорили на планерке у председателя райисполкома Геннадия Шатуева

Карэліцкі раён яшчэ не выйшаў на плато па захворваемасці на каранавірус і не дасягнуў свайго піка, паведаміў на штотыднёвай працоўнай нарадзе з начальнікамі службаў раёна старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў.
— У Карэліцкім раёне колькасць жыхароў, захварэўшых на каранавірус, працягвае расці, — адзначыў кіраўнік раёна. — Для таго, каб разгрузіць пульманалагічнае аддзяленне Карэліцкай райбальніцы і знізіць нагрузку на медыцынскіх работнікаў, 30 лістапада прынята рашэнне перапрафіляваць 30 ложкаў у Лукскай бальніцы сястрынскага догляду для лячэння пацыентаў з COVID-19, у якіх хвароба працякае ў больш лёгкай форме. Тыя ж, хто мае патрэбу ў кіслароднай падтрымцы, застануцца на лячэнні ў раённай бальніцы.
Генадзій Шатуеў у чарговы раз нагадаў пра тое, што ў раёне дзейнічае абавязковы масачны рэжым, згодна з якім карэліччане павінны насіць маскі ў грамадскіх месцах. Кантроль за выкананнем масачнага рэжыму ўскладзены на кіраўнікоў арганізацый усіх формаў уласнасці, а таксама раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, міліцыю, пракуратуру і аддзел эканомікі райвыканкама.
На днях снег і мароз праверылі гатоўнасць дарожнай службы раёна да зімовага сезону. У якасці процігалалёдных матэрыялаў на дарогах выкарыстоўваюць пясчана-саляныя сумесі. У сховішчы завезена 1327 тон рэчыва. Гэтага запасу хопіць як мінімум на месяц для барацьбы з непагаддзю. У бягучым годзе ў раёне з галалёдам будуць змагацца 10 адзінак тэхнікі, а таксама спецыяльныя пескараскідальнікі і адвалы.
Іна ЛЕЙКА