Координатор волонтерского отряда «Стриж» Мирского ГХПТК Светлана Турок рассказывает о спонсорской помощи

У Гродзенскай вобласці стартавала традыцыйная дабрачынная акцыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа «Ёлка жаданняў». Аказаць падтрымку ў навагоднія і калядныя святы сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, шматдзетным сем’ям, адзінока пражываючым пажылым людзям, выхаванцам сацыяльных прытулкаў стала цудоўнай традыцыяй Чырвонага Крыжа вобласці.

Каардынатар валанцёрскага атрада «Стрыж» УА «Мірскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж» Святлана ТУРОК расказвае:

— Я звярнулася да прадпрымальнікаў, якія гандлявалі на рынку ў г.п. Мір, з просьбай аб дапамозе. Ніхто з іх не адмовіў, і гэта было прыемна, што ў сённяшні няпросты час яны аказаліся нераўнадушнымі. У скарбонку падарункаў мы паклалі абутак, шкарпэткі, калготкі, шапкі, цацкі і кнігі.

Усё гэта будзе перададзена ў размеркавальны цэнтр раённага Таварыства Чырвонага Крыжа. Нізкі паклон і вялікая ўдзячнасць гэтым добрым людзяМ за аказаную дапамогу. На жаль, прозвішчаў іх не ведаю, але такія ўчынкі  сведчаць аб глыбіні  вялікага сэрца. Больш бы такіх нераўнадушных людзей сустракалася не толькі ў святы, але і ў будні.

Галіна СМАЛЯНКА