На Кореличчине подведены итоги конкурса «Лучший пахарь-2020»

На працягу двух дзён, 25 і 26 лістапада, у рамках штогадовага раённага конкурсу “Араты-2020” механізатары з васьмі сельгаспрадпрыемстваў Карэліччыны спаборнічалі ва ўменні хутка і якасна апрацоўваць глебу. Сёлета палявое спаборніцтва, арганізатарамі якога выступілі ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і райкам прафсаюза работнкаў АПК, прайшло на базе КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”.
За два дні канкурсанты значна дапамаглі гаспадарцы з асеннім ворывам, апрацаваўшы прыкладна 230 га і паказаўшы сваё прафесійнае майстэрства. Асноўнымі крытэрыямі пры ацэнцы якасці работы з’яўляліся глыбіня ўзорвання, прамалінейнасць, грабністасць ворыва, зараўноўванне пажніўных рэшткаў. І здавалася б, усе механізатары працавалі прыкладна на аднолькавай тэхніцы на адным і тым жа полі, а вынік у аграрыяў аказаўся адчувальна розным. Адзін участак быў раўнюткім, як пасля баранавання. На іншым жа не абышлося без “крыг” і кукурузных сцяблін, якія псавалі ўвесь выгляд поля. Менавіта тут выявіўся чалавечы фактар, майстэрства механізатараў розных гаспадарак.


Вынікі конкурсу былі падведзены на мехмайстэрнях КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”. Зразумела, спаборніцтва ёсць спаборніцтва, і не ўсе яго ўдзельнікі прайшлі ўвесь шлях ад старту да фінішу. Некаторыя механізатары па незалежных ад іх прычынах сышлі з дыстанцыі.
Павіншаваць лепшых аратых Карэліччыны і выказаць ім словы падзякі за ўдзел у конкурсе прыехалі старшыня райвыканкама Генадзій Шатуеў, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Анатолій Коршун, дырэктар КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” Дзмітрый Махіна.
– Ворыва – адзін з галоўных відаў сельскагаспадарчых работ, ад якасці правядзення якога залежыць будучы ўраджай наступных гадоў, – адзначыў кіраўнік раённай вертыкалі ўлады. – Як аграрыі гаспадаркі падрыхтуюць глебу да зімоўкі, такі будуць мець і вынік. Нездарма кажуць, што добрае ворыва можна замяніць толькі яшчэ лепшым. А якасна ўзараць глебу пад сілу далёка не кожнаму механізатару, тут неабходна валодаць пэўнымі практычнымі навыкамі, бо некаторыя гаспадаркі раёна маюць рэльефную мясцовасць. Ды і на кожным полі сустракаюцца слупы ліній электраперадачы, якія трэба якасна абараць. Вось тут і праяўляецца культура земляробства, якая знаходзіцца на высокім ўзроўні ў шэрагу карэліцкіх гаспадарках. Што датычыцца вынікаў конкурсу, то майстэрства кожнага механізатара заслугоўвае найвышэйшай адзнакі. Менавіта на такіх аграрыяў, як вы, павінны раўняцца астатнія працаўнікі Карэліччыны.
За ўдзел у конкурсе на званне “лепшы араты” і праяўлены высокі прафесіяналізм Падзячных пісем старшыні Карэліцкага райвыканкама ўдастоены Аляксандр Жук з СВК “Маяк-Заполле”, Аляксандр Ваўчок з КСУП “Лукі-Агра”, Сяргей Ярмола з КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” і Яўгеній Кляноўскі з СВК “Свіцязянка-2003”. Трактарыст-машыніст племзавода “Карэлічы” Леанід Русак узнагароджаны Граматай райкама прафсаюза работнікаў АПК.


Званне “Лепшы араты Карэліччыны” заслужана прысвоена трактарысту-машыністу СВК “Свіцязянка-2003” Яўгенію Кляноўскаму, які, узараўшы 37 га, пераўзыйшоў астатніх канкурсантаў па колькасным і якасным паказчыках. У гаспадарцы механізатар працуе другі год. Аднак за яго плячыма багаты прафесійны вопыт, набыты ў адным з сельгаспрадпрыемстваў Навагрудчыны.


– Для таго, каб якасна ўзараць поле, неабходна мець пэўныя навыкі, – адзначае Яўгеній Кляноўскі. – Так, тэхніка сёння сучасная, усё камп’ютарызавана. Аднак кіруе машынай чалавек, і ад яго вопыту залежыць калі не ўсё, то многае. Гэта я ведаю дакладна, бо механітзатарам працую ўжо больш за 20 гадоў.

Аксана ЯНУШ

Фота аўтара