Паважаныя чытачы! Раённая газета «Полымя» працягвае дзень падпісчыка і дорыць падарункі

Працягваецца падпіска на газету «Полымя» на першы квартал 2021 года.

Свой сціплы ўклад у палёгку вашага рэжыму самаізаляцыі можа ўнесці і раёнка. Выпісвайце «Полымя», чытайце, даведвайцеся пра апошнія навіны — і будзьце здаровыя! Удваіх з раёнкай — лягчэй удвая!

Запрашаем вас на дні падпісчыка, якія адбудуцца 28, 29 і 30 снежня ў будынку Карэліцкага раённага вузла паштовай сувязі па адрасе: г.п. Карэлічы, завулак Піянерскі, 8. Кожнаму, хто выпіша газету «Полымя», дорым памятныя сувеніры! Мы чакаем вас з 10.00 да 12.00.