По продуктивности животноводческой отрасли Кореличский район находится на 18 месте среди 118 районов республики

Па выніках работы жывёлагадоўчай галіны за студзень–кастрычнік бягучага года ў рэспубліканскай турнірнай табліцы Карэліччына займае 18 месца сярод 118 раёнаў рэспублікі. У параўнанні з першым кварталам бягучага года жывёлаводы раёна ўзняліся на адну пазіцыю ўверх.

Сярэдні надой на карову ў гаспадарках Карэліччыны складае 5383 кг, што на 208 кг вышэй паказчыка за адпаведны перыяд 2019 года, і перавышае сярэднеабласную (5151 кг) і сярэднерэспубліканскую (4467 кг) лічбы. Несумненным лідарам сярод 118 раёнаў рэспублікі з’яўляецца Гродзенскі раён, дзе за 10 месяцаў бягучага года сярэдні надой ад каровы склаў 7406 кг. У тройку лідараў таксама ўваходзяць Нясвіжскі і Смалявіцкі раёны, дзе ад умоўнай рагулі атрымана 6983 кг і 6847 кг малака.

За 10 месяцаў бягучага года валавая вытворчасць малака на Карэлліччыне дасягнула амаль 71 тысячу тон, што складае 104,4% да ўзроўню мінулага года, буйной рагатай жывёлы і птушкі – без малога 14 тысяч тон, альбо 109,5%.

Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы павялічыліся на 9 грамаў і складаюць 744 грамы, свіней – на 36 адзінак, у выніку чаго атрымана 738 грамаў. Паказчыкі Карэліцкага раёна значна перавышаюць сярэднюю лічбу на Гродзеншчыне (691 і 662 грамы адпаведна) і краіны (601 і 624 адзінкі).

У цэлым Гродзенская вобласць з’яўляецца адным з аграрных перадавікоў рэспублікі, займаючы другую пазіцыю сярод шасці абласцей краіны. У разрэзе раёнаў Гродзеншчыны Карэліччына знаходзіцца на шостым месцы па асноўных паказчыках жывёлагадоўчай галіны. Па стане на 7 снежня бягучага года, надой на карову за дзень у гаспадарках раёна складае 16,5 кг. Вышэйшага паказчыка дасягнулі Гродзенскі (23,1 кг), Бераставіцкі (20,5 кг), Шчучынскі (20 кг), Смаргонскі (17,1 кг) і Свіслацкі (16,9 кг) раёны. За дзень вытворчасць малака карэліцкімі сельгаспрадпрыемствамі складае 217,6 тоны, альбо 102% да ўзроўню мінулага года. Штодзень гаспадаркі раёна рэалізуюць дзяржаве 193,2 тоны сыравіны.

Падрыхтавала Аксана ЯНУШ