Пробашч парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах і святой Ганны ў Варончы айцец Ежы Саковіч: «Мы ўмілаваныя Бога, бо знайшлі ў Яго Ласку»

Бог так палюбіў нас, што сына свайго на спаслаў
(параўнай Ян 3, 16)

Першае і найважнейшае слова, якое ў абвяшчэнні добрай і радаснай навіны аб Нараджэнні Езуса Хрыста, перадаю кожнаму з вас, жадаючы звеставаць, — ЛЮБОЎ! Як засведчыў Святы Ян: «Бог ёсць Любоў» (ІЯн 4). З гэтай менавіта прычыны, у час Божага Нараджэння 2021 года, звяртаюся да ўсіх тым поўным таямніцы словам — «умілавання». І з сардэчнай пакорай паўтараю — «мы ўмілаваныя Бога», бо знайшлі ў Яго Ласку, якую заслужыла для нас Багародзіца Марыя (Лука 1, 28-30).

Любоў Бога найважнейшая! Для кожнага з людзей быць «Улюбёным Бога» павінна быць фундаментам усяго і абазначае тое, што Бог мяне выбраў і даў мне жыццё і сваю ласку, і паклікаў мяне да вялікіх сваіх спраў і ўдзелу ў сваіх дарах і жыцці, як Найсвяцейшую Панну Марыю і Святога Юзафа.

Браты і Сёстры, мы сапраўды вартыя любові Бога Айца! Любоў Бога аб’яўляецца не толькі ў кожным з нас. Яна аб’яўляецца ва ўсёй гісторыі чалавецтва.

У кожным з асобна і ва ўсім жыцці. Надае яму сэнсу і каштоўнасці. У любові адшукваецца наша найбольшая годнасць.

Ці ж гэта не цудоўна, быць мілым самому Богу?! Ніколі і ніхто не прынёс цудоўнейшай і найлепшай навіны як тая, што Бог, каторага імя нельга было вымаўляць, цяпер становіцца нам блізкі і бярэ поўны ўдзел у нашым жыцці. Бог становіцца такім, якімі нас стварыў і якімі мы ёсць, каб мы маглі быць такімі, які Ён ёсць. Таямніца Ўцелаўлення! У ёй адкрываем, што ў Дзіцяці Езусе з Бэтлеема ёсць Слова Божае, каторае сталася чалавекам. Тое Слова, якое збаўляе. Бо толькі Бог збаўляе! Збаўчае дзеянне Езуса не абапіраецца на рэчах, сілах, уладах ці самазараднасці, але поўнасцю звязанае з Ім самым і залежнае толькі і выключна ад Яго. Калі жадаем, каб нашым скарбам была праўдзівая Любоў, калі жадаем, каб па прычыне бруду сучаснай «стайні» не зачарсцвела нашае сэрца, то трэба выбраць сапраўдную Любоў. Для пастушкоў той сапраўднай любоўю было: «Немаўля спавітае ў пялёнкі і ў жалабку пакладзенае» (Лука 2,12).

Умілаваныя, насупраць плюралістычных супольнасцяў, насупраць сцэптычнасці і чэрствасці да рэлігіі і Касцёла ў цэлым, будзьце непарушна пэўнымі, што служыце справе, якая ёсць ад Бога. Што працуеце для дабра і збаўлення чалавецтва. Што слухаеце і абвяшчаеце натхнёнае Слова. Што Касцёл служыць як пасрэднік вялікай і цудоўнай любові Бога да чалавека. Што Хрыстус — Эммануэль, ёсць з вамі. Хрыстус вам ёсць неабходны, таму што без яго вы не можаце нічога зрабіць. Толькі Ён ёсць ваш і так блізкі, Ён вам патрэбны.

Ідзіце ўсе з вераю да любячага вас Езуса.

Жадаю толькі аднаго, каб мы ўсе пайшлі да Езуса як Умілаваныя праз Бога Айца і Яго палюбіўшы, так як Яго Маці Марыя і святы Юзаф, бо у ім крыніца ласкаў і паўната жыцця.

З Дому Хлеба — Бэтлеем — з дому Святой Сям’і благаслаўляю.

Айцец Ежы Саковіч OSPPE