Уличное освещение, обработка земли, утепление домов. С какими вопросами кореличчане звонят на прямые линии к руководству района?

Практыка правядзення прамых тэлефонных ліній з кіраўніцтвам раёна працягваецца ўжо некалькі гадоў. Званкоў стала менш, але сітуацый, якія патрабуюць умяшальніцтва старшыні выканкама або яго намеснікаў, усё яшчэ дастаткова.

На чарговую суботнюю прамую лінію да старшыні Карэліцкага райвыканкама Генадзія Шатуева звярнуліся жыхары раёна, якіх цікавілі пытанні вулічнага асвятлення і апрацоўкі прысядзібных участкаў, а таксама магчымасць адкрыцця магазіна па продажы астуджанай свініны. Кіраўнік раёна патлумачыў, што ў другім квартале 2021 года ў Карэлічах плануецца адкрыццё такой гандлёвай кропкі. Прадукцыю ў краму будзе пастаўляць філіял “БіяМакс-Карэлічы” ЗАТ “БіяМакс”.

Жыхарка райцэнтра патэлефанавала з просьбай аб правядзенні ўцяплення шматпавярховага дома, у якім яна жыве. Жанчыне патлумачылі, што згодна з дзеючым заканадаўствам фінансаванне капітальнага рамонту ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў і сродкаў ад унясення ўладальнікамі, наймальнікамі жылых памяшканняў платы за капітальны рамонт. Работы па ўцяпленні вонкавых сцен адносяцца да мадэрнізацыі і, адпаведна, выкананне ўказаных работ за кошт сродкаў ад унясення ўласнікамі жылых памяшканняў платы за капітальны рамонт не праводзіцца. Аднак работы па ўцяпленні вонкавых сцен дома могуць быць выкананы за кошт уласных сродкаў жыльцоў пасля атрымання дазвольнай дакументацыі ва ўпраўленні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Карэліцкага райвыканкама.

Іна ЛЕЙКА