В Кореличском районе пожилым людям оказывается максимальное внимание

У Карэліцкім раёне створана рабочая група па арганізацыі і каардынацыйнай дзейнасці наглядальных камісій. Сфарміраваны 11 камісій па забеспячэнні бяспечных умоў пражывання грамадзян, з якіх 9 працуюць на тэрыторыі сельскіх Саветаў, 2 — у г.п. Карэлічы.

Па стане на 1 лістапада 2020 года, колькасць адзінокіх, адзінокапражываючых грамадзян пажылога ўзросту, а таксама інвалідаў І і ІІ групы складае 5002 чалавекі, з іх 458 адзінокіх, 3288 адзінокапражываючых, 1256 інвалідаў І і ІІ групы.

Сродкі раённага бюджэту накіроўваюцца на правядзенне работ у домаўладаннях адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў, інвалідаў І і ІІ  групы, шматдзетных і сацыяльна-небяспечных сем’яў. З пачатку бягучага года выкананы работы па рамонце пячнога ацяплення ў 48 домаўладаннях 18 адзінокім грамадзянам (у тым ліку інвалідам),  27 адзінокапражываючым (у тым ліку інвалідам), тром шматдзетным сем’ям. Электраправодку паправілі ў 10 дамах  тром  адзінокім грамадзянам (у тым ліку інвалідам), 6 адзінокапражываючым (у тым ліку інвалідам), адной шматдзетнай сям’і. Устаноўлена і заменена 239 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Агульная затрачаная сума складае 20,5 тысячы рублёў.

 

Інэса СЯМІБРАТАВА,

дырэктар ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна»