В Кореличском районе рост заболеваемости коронавирусом контролируемый, выход на плато возможен в конце декабря

У Карэліцкім раёне адзначаецца ўстойлівая тэндэнцыя зніжэння зваротаў пацыентаў, як дарослых, так і дзяцей, ва ўстановы аховы здароўя з нагоды вострых рэспіраторных інфекцый. На гэтым тыдні, у параўнанні з мінулым, зарэгістравана зніжэнне паказчыка захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі на 6,2%. Пра гэта паведаміла галоўны ўрач Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы Данута Скварада.

Аднак колькасць зарэгістраваных выпадкаў COVID-19, хоць і невялікімі тэмпамі, але расце. Прырост кантраляваны, адзначае галоўны ўрач раёна, а самае галоўнае, зараз людзей выздараўлівае больш, чым выяўляецца новых актыўных выпадкаў. Сёння дапамогу пацыентам, захварэўшым на каранавірус, аказваюць на 85 ложках у цэнтральнай раённай бальніцы і Лукскай бальніцы сястрынскага догляду. Занятасць ложкавага фонду складае 62,5%.

Карэліцкі раён можа дасягнуць плато па каранавірусе ў канцы снежня, падкрэсліла Данута Скварада. Эпідэміёлагі па-ранейшаму заклікаюць выконваць меры перасцярогі: насіць сродкі абароны органаў дыхання, прытрымлівацца сацыяльнага дыстанцыявання і па магчымасці заставацца дома, а пры першых прыкметах захворвання звяртацца да ўрача.

Іна ЛЕЙКА