В рамках акции «Наши дети» педработники яслей-сада г.п. Мир подготовили подарки для детей-сирот и ребят с инвалидностью

Акцыя “Нашы дзеці” – адна з самых добрых і шчырых. Яна напаўняе сэрцы людзей цеплынёй, жаданнем зрабіць добрую справу, парадаваць кагосьці не толькі падарункамі, але ўвагай і клопатам.

нездарма кажуць, што дарыць падарункі яшчэ больш прыемна, чым іх атрымліваць, калі рабіць гэта са шчырай душой і бескарыслівымі намерамі. Менавіта гэтым дэвізам карысталіся педагагічныя работнікі ДУА “Яслі-сад г.п. Мір”, калі ў рамках святочнай акцыі “Нашы дзеці” рыхтавалі дыдактычныя гульні ў падарунак выхаванцам ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Карэліцкага раёна” і ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Карэліцкага раёна”.

Пераднавагоднія дні – час цудаў і казак. таму зробленыя з творчым падыходам і крэатывам дыдактычныя гульні былі прэзентаваныя і ўручаныя кіраўнікам устаноў адукацыі А.А. Ашманкевіч і Л. В. Сакаловай сапраўднай Снягурачкай. Гульні выклікалі шчырае захапленне і падзяку ад кіраўнікоў устаноў адукацыі.

Спадзяёмся, што тая цеплыня і любоў, якую педагогі ўклалі ў свае дыдактычныя гульні пры іх стварэнні, знойдуць шчыры водгук у сэрцах дзяцей і будуць сапраўднымі дапаможнікамі ў навучанні і развіцці выхаванцаў.

Святлана ПЕТРЫМАН,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Яслі-сад г.п. Мір»