Обзор событий 2020 года на Кореличчине

1. Стыпендыятамі спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі сталі навучэнец Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў Міхаіл Манкевіч і выхаванкі тэатральнай студыі “Эксперымент” пры Карэліцкім раённым Цэнтры культуры Сафія Карвіга, Маргарыта Дубкова і Маргарыта Звонка.


2. 2 снежня Мірскі замак адзначыў 20-годдзе з Дня ўключэння ў Спісак Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.


3. Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Карэліцкага раёна адзначыла 55-годдзе. За гэты час тут падрыхтавалі 6 майстроў спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь, 23 майстра спорту, 30 кандыдатаў у майстры спорту.


4. Майстры Карэліцкага Дома рамёстваў аднавілі верхні нацыянальны сялянскі строй нашага рэгіёна, які бытаваў тут у канцы XIX-пачатку ХХ стагоддзяў.


5. Адзінаццацікласнік СШ №1 г.п. Карэлічы Арцём Карп перамог на абласной алімпіядзе па фінансавай граматнасці.


6. 25 лістапада Карэліцкі раён адзначыў 80-годдзе з дня ўтварэння. Больш за 50 узнагарод рознага рангу — ад Падзяк Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь да Ганаровых грамат Карэліцкага райвыканкама і прафсаюзных падзячных пісьмаў — атрымалі лепшыя працаўнікі розных сфер дзейнасці рэгіёна.


7. Карэліцкі сыр “Адыгейскі” ўдастоены сярэбранага медаля 26-й Міжнароднай выставы-кірмаша “Прадэкспа-2020”, якая праходзіла ў Мінску з 10 па 13 лістапада. Дарэчы, у студзені бягучага года Карэліцкі сырцэх адзначыў сваё 60-годдзе.


8. Старшыня СВК “Жухавічы” Дзмітрый Янкоўскі ўдастоены звання “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі”. 5 лістапада ў Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка ўручыў яму дзяржаўную ўзнагароду.


9. Практыкам саломапляцення майстрых Веры Салдатавай і Святланы Гусаковай нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі.


10. У г.п. Мір пабудавана станцыя абезжалезвання і тры артэзіянскія свідравіны, якія забяспечваюць якаснай пітной вадой больш за 3 тысячы чалавек.

11. На 30-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе “Белагра-2020” у конкурсе “Лепшая племянная карова малочнай пароды” СВК “Свіцязянка-2003” атрымаў дыплом другой ступені.

12. Майстар Мірскага прафесійна-тэхнічнага каледжа Яўген Чэрнік заваяваў залаты медаль у IV Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 у кампетэнцыі “Вытворчасць мэблі”.


13. Сталі вядомы вынікі перапісу насельніцтва, які адбыўся ў 2019 годзе. Паводле статыстыкі, у Карэліцкім раёне пражывае 19 926 чалавек.


14. 14 жніўня Карэліцкі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй адзначыў 45-годдзе.


15. Арцём Орсіч, Яўген Булдык і Аляксей Ардзюк сталі чэмпіёнамі Першынства Рэспублікі Беларусь по боксе.


16. 9 жніўня ў Карэліцкім раёне адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На выбарчыя ўчасткі прыйшлі 15 802 чалавекі, або 91,3% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў.


17. Удзельнікі буйнейшай міжнароднай арганізацыі “Hillel”, якая аб’ядноўвае тысячы яўрэяў па ўсім свеце, прынялі ўдзел у адраджэнні яўрэйскіх могілак у г.п. Мір. За два гады працы тут адкрыта каля 600 пахаванняў.


18. Выпускніца СШ №1 г.п. Карэлічы Анастасія Кузьміч здала цэнтралізаванае тэсціраванне па біялогіі на 100 балаў. Запаветную “сотню” па беларускай мове атрымала і выпускніца СШ №2 райцэнтра Дар’я Пансевіч.


19. Да Дня Незалежнасці ў Жухавічах адкрылі памятны знак у гонар загінулых савецкіх салдат і афіцэраў 29-й танкавай дывізіі пад камандаваннем палкоўніка Мікалая Студнева.


20. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Маяк-Заполле” і Карэліцкае ўнітарнае камунальнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва за высокія вынікі працы ў 2019 годзе занесены на абласную Дошку пашаны.

21. 24 чэрвеня г.п. Мір сустрэў II Рэспубліканскі фестываль “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”, які стаў першым кніжным анлайн-фестывалем у краіне.

22. КСУП “Племзавод Карэлічы” адзначыў 80-годдзе.


23. 9 Мая Карэліцкі раён адзначыў 75-годдзе Вялікай Перамогі.У памяць пра герояў вайны на мемарыяльным комплексе “Зорка” ў г.п. Карэлічы адбыўся мітынг-рэквіем. Напярэдадні круглай даты 36 карэліччан з ліку ветэранаў вайны, малалетніх вязняў фашысцкіх лагераў атрымалі юбілейныя медалі “75 гадоў Перамогі”.

24. 12 мая на Карэліччыне адсвяткавалі 25-годдзе Дзяржаўных герба і сцяга Рэспублікі Беларусь.


25. СВК “Свіцязянка-2003” у пяты раз занесены на Рэспубліканскую Дошку пашаны па выніках работы ў 2019 годзе.