Член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Эльвира Сороко: «Белорусы умеют объединяться и совместно принимать важные и серьезные решения»

Эльвіра Сарока, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

— У беларускага народа ёсць вельмі важная рыса — уменне аб’ядноўвацца і сумесна прымаць важныя і сур’ёзныя рашэнні. Пацверджанне таму — правядзенне Усебеларускіх народных сходаў, у якіх традыцыйна ўдзельнічаюць прадстаўнікі органаў улады, кіраўнікі і работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, дзеячы культуры і навукі. Удзел у такіх форумах — вялікі гонар і вялікая адказнасць.

VI Усебеларускі сход істотна адрозніваецца ад папярэдніх. Дэлегатам трэба будзе не толькі падвесці вынікі мінулай пяцігодкі, але і прааналізаваць дасягненні за ўвесь чвэрцьвекавы перыяд нашай краіны, выпрацаваць дакладныя арыенціры на будучыню. Не выпадкова перыяд падрыхтоўкі да Усебеларускага народнага сходу праходзіць у абстаноўцы актыўнасці на дыялогавых пляцоўках, у грамадскіх прыёмных. Людзям важна ўсё: і як развіваецца эканоміка краіны, і стан медыцыны, і адукацыі, і захаванне багатых культурных традыцый свайго народа. Усе гэтыя пытанні павінны стаць прадметам абмеркавання на маючым адбыцца форуме.

На працягу шэрагу гадоў я з’яўляюся дэпутатам раённага і абласнога Саветаў дэпутатаў. З 2006 года знаходжуся ў раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», а з 2012 года ўзначальваю гэтую арганізацыю. Таму мне хацелася б на Усебеларускім народным сходзе пачуць пра перспектывы развіцця грамадскіх арганізацый, палітычных партый і прафсаюзаў. У Год нацыянальнага адзінства гэтыя тэмы асабліва актуальныя. Таксама цікавіць лёс мясцовага кіравання і самакіравання. На мой погляд, неабходна істотна ўзмацніць ролю і паўнамоцтвы старшыняў сельвыканкамаў, умацаваць фінансавую самастойнасць сельскіх выканаўчых камітэтаў. Дарэчы, пра гэта неаднаразова гаварылася на дыялогавых пляцоўках як у Карэліцкім, так і ў Навагрудскім раёнах. Як кіраўнік навучальнай установы і чалавек са шматгадовым педагагічным вопытам лічу, што асобнай увагі патрабуюць пытанні інфармацыйнай бяспекі і, вядома ж, патрыятычнага выхавання моладзі.

Для ўсіх нас вельмі важна жыць у мірнай краіне. Няма большай каштоўнасці, чым мір і бяспека. І ад таго, наколькі эфектыўна наша краіна можа абараняць свой суверэнітэт, залежыць будучыня Беларусі, будучыня нашых дзяцей і ўнукаў. Мы проста абавязаны зрабіць усё магчымае для таго, каб захаваць у грамадстве стабільнасць і згоду.