Депутатский корпус поздравляет кореличчан с Рождеством

Сардэчна віншуем  усіх праваслаўных вернікаў з Калядамі!

Калядныя дні азараюць нас асаблівай радасцю, падахвочваюць самыя добрыя пачуцці, звяртаюць да духоўных вытокаў і традыцый. Гэта светлае, доўгачаканае свята аб’ядноўвае нас агульнымі надзеямі, марамі і памкненнямі, стварае атмасферу шчасця і прадчування цуду.

Каляды – сямейнае свята, напоўненае цяплом хатняга ачага і любоўю блізкіх, дабром і спагадай, радасцю і надзеяй. Хай жыватворнае святло каляднай ночы азарае вашы дамы, дапамагае быць больш лаяльным адзін да аднаго, цаніць жыццё ва ўсіх яго праявах.

Дарагія землякі! Шчыра жадаем вам святочнага настрою, міру, здароўя і дабрабыту!

 

Э.А. Сарока,  член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

А.Г. Сонгін,  дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь