Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют всех православных верующих с Рождеством Христовым

Паважаныя праваслаўныя хрысціяне Карэліцкага раёна!

Шчыра віншуем вас з Нараджэннем Хрыстовым!

Мы сустракаем гэта цудоўнае свята з любоўю, надзеяй і ўпэўненасцю ў тым, што разам нам пад сілу пераадолець усе цяжкасці і выпрабаванні. Яно прыносіць вялікую радасць мільёнам хрысціян, вучыць жыць у адзінстве, міры і згодзе, нязменна кіравацца маральнымі запаведзямі і дзейнічаць па законах праўды і гуманізму.

Нараджэнне Хрыстова раскрывае нашы душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці, пабуджае да маральнага ўдасканальвання, аб’ядноўвае сем’і, дапамагае асэнсаваць сваё жыццё, справы і ўчынкі.

Дарагія сябры! Асабліва важна сустракаць свята сярод родных і сяброў, забыць спрэчкі і крыўды, стаць бліжэй і даражэй адзін аднаму. Тады ў нашых дамах усталююцца згода, радасць і дастатак, будзе чуваць шчаслівы дзіцячы смех. Ад усёй душы жадаем вам здароўя, міру і дабра, сямейнага дабрабыту і душэўнай цеплыні.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў