Новогоднее поздравление от РО ОО «Белая Русь»

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з Новым годам!

Зусім хутка 2020 год стане часткай гісторыі. У 2021 мы ўступаем з новымі планамі, імкненнямі, надзеямі і чаканнямі. У нас ёсць патэнцыял, каб дабіцца больш высокіх вынікаў на прафесійнай ніве. І нядзіўна, бо ўсё, чаго мы дасягаем, з’яўляецца вынікам карпатлівай, напружанай працы, зладжанай работы, мэтанакіраванасці і цярпення.

Навагодняя ўрачыстасць – гэта не толькі момант, калі мы, як правіла, сур’ёзна ацэньваем мінулае і задумваемся аб будучыні, але і перш-наперш час, сагрэты цяплом утульнага хатняга ачага, час, упрыгожаны яркімі агнямі рознакаляровых салютаў і феерверкаў.

Дарагія сябры, шчыра жадаю вам, вашым родным і блізкім здароўя, дабра, згоды, любові і ўзаемаразумення.

Хай новы год адорыць вас шчасцем, поспехамі і дабрабытам, напоўніць вашы сэрцы радасцю, святлом і дабрынёй.

 

Старшыня Карэліцкай РА РГА “Белая Русь” Яўген Чычкан