Новогоднее поздравление от РО ОО «Белорусский союз женщин»

Паважаныя сябры!

Шчыра віншуем вас з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!

У гэтыя святочныя дні хочацца быць побач з дарагімі для нас людзьмі, дзяліцца добрым настроем і шчыра жадаць толькі лепшага ў новым годзе.

Жадаем, каб усе вашыя спадзяванні спраўдзіліся, у кожным пачынанні чакаў поспех,  творчая энергія і сілы дапамагалі ў ажыццяўленні запаветных мараў.

Моцнага здароўя, святочнага настрою, шчасця і дабрабыту вам і вашым родным. Няхай пачуццё сапраўднага цуда ніколі не пакідае вас!

 

Старшыня Карэліцкай РА РГА “Беларускі саюз жанчын” Іна САНЧУК