С Днем работников социальной службы поздравляют Кореличский райисполком и районный Совет депутатов

Паважаныя работнікі
сістэмы сацыяльнай абароны раёна!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны!
У вашай прафесіі, як у ніякай іншай, неабходныя і важныя не толькі прафесійныя веды і ўменні, але найперш – чуласць і дабрыня.
Упэўнены, што сваю работу вы выконваеце не толькі па прафесійным абавязку, але і па закліку душы. У кожнага, з кім вы працуеце, вы ўкладаеце душу, аблягчаеце боль і адзіноту, дапамагаеце адчуць сябе патрэбнымі. Дазвольце падзякаваць вам за вашу дапамогу і падтрымку, без якіх многія людзі не змаглі б адчуць сябе паўнавартаснымі членамі грамадства, за тое, што ўсяляеце ім упэўненасць у заўтрашнім дні!
Сацыяльныя работнікі знаходзяцца ў непасрэдным кантакце з людзьмі, аддаюць сваім падапечным часцінку душы, разам з імі суперажываюць  няўдачам і радуюцца перамогам над жыццёвымі цяжкасцямі. Простая чалавечая спагада, клопат і дабрыня ўсяляюць у людзей аптымізм і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Жадаем вам моцнага здароўя, радасці ад кожнага пражытага дня, шчасця і дабрабыту вашым сем’ям. Няхай дабрыня і радасць, якія вы дорыце людзям, вяртаюцца да вас памножанымі.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў