В Кореличском районе на зимних каникулах отдохнуло 45 школьников

Зімовыя канікулы адны з самых любімых у школьнікаў. Бацькі і педагогі клапоцяцца, каб дзетвара праводзіла іх з карысцю. Менавіта таму дзяцей  адпраўляюць у аздараўленчыя лагеры, якія функцыянуюць пры навучальных установах раёна.

Як паведамілі ва ўпраўленні адукацыі Карэліцкага райвыканкама,  сёлета  гасцінна  расчынілі дзверы школьныя лагеры ў райцэнтры, Міры, Турцы, Жухавічах. Там адпачылі 45 вучняў. Дзяўчынкі і хлопчыкі з задавальненнем прыходзілі ў школьныя сцены, бо тут пра іх клапаціліся вопытныя педагогі, і з задавальненнем бавілі свой вольны час.

Старшы выхавальнік лагера «Радуга» сярэдняй школы № 2 г.п. Карэлічы  Ларыса Іванаўна Качан адзначыла, што для наведвальнікаў было арганізавана шмат спартыўных мерапрыемстваў. Сярод іх — спартыўныя гадзіны, спартландыі, гульнявыя праграмы. Кожны дзень праводзілася інфармацыйная хвілінка, падчас якой дзецям нагадвалі аб правілах паводзін на дарогах і лёдзе. Падабаліся і пазнавальныя віктарыны, якія дапамагалі ім пашырыць кругагляд.

Да таго ж у лагеры было арганізавана трохразовае збалансаванае   харчаванне. Мясныя стравы, салаты, садавіна, сокі, прысмакі прыходзіліся даспадобы дзетвары.

 

Галіна СМАЛЯНКА

Фота з архіва рэдакцыі