В Кореличском районе заболеваемость COVID-19 снижается

Захворваемасць на COVID-19 у Карэліцкім раёне зніжаецца. Пра гэта паведаміла галоўны ўрач Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы Данута Скварада.

— Мы назіраем зніжэнне захворваемасці на каранавірусную інфекцыю, аднак колькасць пацыентаў з вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі працягвае расці, — сказала Данута Скварада. На мінулым тыдні, у параўнанні з папярэднім, зарэгістравана павелічэнне паказчыка захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі на 35,4%.

Колькасць зарэгістраваных выпадкаў COVID-19 зніжаецца на працягу двух тыдняў. Сёння дапамогу пацыентам, захварэўшым на каранавірус, аказваюць на 85 ложках у цэнтральнай раённай бальніцы і Лукскай бальніцы сястрынскага догляду. Занятасць ложкавага фонду складае 42,3%.

Зараз людзей выздараўлівае больш, чым выяўляецца новых актыўных выпадкаў COVID-19, зніжаецца колькасць захварэўшых на пнеўманіі, падкрэсліла Данута Скварада. У большасці пацыентаў інфекцыя працякае ў лёгкай форме. Эпідэміёлагі па-ранейшаму заклікаюць выконваць меры перасцярогі: насіць сродкі абароны органаў дыхання, прытрымлівацца сацыяльнага дыстанцыявання і па магчымасці заставацца дома, а пры першых прыкметах захворвання звяртацца да ўрача.

 

Іна ЛЕЙКА