Анна Михей: «Важно, что государство поддерживает малый бизнес»

Ганна МІХЕЙ,

загадчык Карэліцкага Дома быту:

— Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на шостым Усебеларускім народным сходзе аказала на мяне вялікае ўражанне —  поўнасцю падтрымліваю накірункі дзейнасці нашай дзяржавы. Галоўным пры гэтым была і засталася праца, бо толькі працавіты чалавек можа дасягнуць пэўных вынікаў і з упэўненасцю глядзець у будучыню.

Шмат гадоў працую ў Карэліцкім  УКП БАН, і ўвесь час прадпрыемства дэманструе станоўчыя вынікі работы. Нават у такі няпросты час  шукаем новыя накірункі дзейнасці, каб задаволіць сваіх кліентаў і атрымаць прыбытак.

Хачу сказаць і пра сваю сям’ю. Сын Дзмітрый — індывідуальны прадпрымальнік, ён працягвае справу бацькі. Важна, што дзяржава падтрымлівае малы бізнес, прадастаўляе шэраг прэферэнцый для ІП.