Делегат VІ Всебелорусского народного собрания Александр Шкадов встретился с коллективом Кореличского РОЧС

У сваім выступленні перад супрацоўнікамі Карэліцкага раённага адзела па надзвычайных сітуацыях старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў, дэлегат шостага Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Шкадаў закрануў шэраг тэм. Звярнуўшы ўвагу на пытанне патрыятызму, ён адзначыў, што з дзіцячага сада трэба выхоўваць патрыётаў сваёй Айчыны. Заўсёды памятаць аб тым, дзе мы нарадзіліся, вучыліся, жывём. «Трэба шанаваць сваю краіну», — адзначыў прамоўца.

Разам з тым удзяліў увагу і інфармаванню насельніцтва. Па яго меркаванні, трэба чытаць усю інфармацыю, як у сацыяльных сетках, так і ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі. Затым яе аналізаваць, задаваць сабе пытанні і знаходзіць на іх адказы. Што да прамовы Прэзідэнта на шостым Усебеларускім сходзе, то яна зразумелая і знайшла водгук у сэрцах беларусаў.

Аляксандр Шкадаў нагадаў, што бягучы год аб’яўлены Годам адзінства. Гэта яшчэ раз пацвярджае тое, што трэба збірацца сем’ямі, калектывамі вырашаць праблемы ў краіне — разам можна дабіцца поспехаў. «Усе павінны працаваць у роўных умовах, і ў дзяржаўных, і ў прыватных прадпрыемствах», — сказаў дэлегат народнага сходу.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Арцёма САЎКО