Екатерина Жамойда: «Белорусов объединяет желание не потерять свою национальную уникальность»

Кацярына ЖАМОЙДА,
культарганізатар
аддзела культуры і вольнага часу «Жухавіцкі Дом культуры»:
— На мяне, як прадстаўніка маладога пакалення, шосты Усебеларускі народны сход аказаў вялікае ўражанне, бо за выступленнем Прэзідэнта краіны і прамовамі дэлегатаў адчула іх нераўнадушнасць да лёсу нашай краіны і вялікае жаданне не згубіць сваю нацыянальную ўнікальнасць, шукаць і знайсці шляхі далейшага развіцця нашай Айчыны. Спадзяюся, што мы гэта зробім.
Мы жывём у краіне, дзе цэніцца чалавек працы. У Беларусі можна атрымаць добрую адукацыю, затым вызначыцца ў жыцці і мець дастойны заробак.
У нас вельмі цудоўная і таленавітая моладзь, якой па плячы вырашаць самыя складаныя задачы. Для гэтага чалавеку патрэбны мэтанакіраванасць і працавітасць, трэба быць патрыётам сваёй Бацькаўшчыны. Важна ведаць сваю гісторыю, захоўваць лепшыя традыцыі, паважаць ветэранаў вайны і працы — і ўпэўнена ісці наперад. Разам з тым аналізаваць інфармацыю ў сацыяльных сетках і сродках масавай інфармацыі, каб сфарміраваўся ўласны погляд, і будаваць будучыню.