Нина Ефремова: «На Всебелорусском народном собрании прозвучало много дельных предложений»

— З цікавасцю слухала выступленне Прэзідэнта краіны на шостым Усебеларускім народным сходзе і звярнула ўвагу на некалькі накірункаў. Па-першае, вельмі слушнай аказалася прапанова: людзям сталага ўзросту  адкрыць свой пенсійны рахунак, каб можна было накапліваць грошы на будучае. Па-другое, радуе тое, што было звернута ўвага  на невялікія райцэнтры.

Па-трэцяе, жывучы ў сельскагаспадарчым раёне, мне неабыякавы пытанні развіцця аграрнага накірунку. Трэба, каб моладзь пасля заканчэння сельскагаспадарчых ВНУ не пакідала вёскі.

І ў рэшце рэшт, слухаючы выступленні дэлегатаў Гродзенскай вобласці, мяне ахопліваў гонар за нашых людзей,  нераўнадушных да заўтрашняга дня краіны. Яны выказвалі свае погляды на тое, што магчыма зрабіць, каб людзям жылося больш камфортна ў нашай дзяржаве.