Районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с Днем защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

Паважаныя таварышы афіцэры, салдаты, ветэраны воінскай службы!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
23 лютага — асаблівае свята, якое сімвалізуе сілу і мужнасць, стойкасць і патрыятызм. Яно ўвасабляе сабой непарыўную сувязь пакаленняў, прызнанне народам вялікіх заслуг абаронцаў Айчыны перад дзяржавай.
У гэты дзень мы віншуем тых, хто абараніў нашу свабоду і незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, быў прыкладам самаахвярнага служэння Радзіме ў пасляваенны перыяд, з доблесцю і гонарам выканаў інтэрнацыянальны доўг, а таксама тых, хто сёння па закліку сэрца абраў для сябе нялёгкую і ганаровую прафесію абараняць Радзіму.
Шчыра жадаем усім абаронцам Айчыны моцнага здароўя, поспехаў і невычэрпнай энергіі ў служэнні на карысць Беларусі, перамог у ратнай і мірнай працы, шчасця, дабрабыту і любові блізкіх!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў