Заместитель председателя райисполкома Игорь Лазаревич встретился с коллективом Кореличского филиала ГП «Гроднооблтопливо»

5 лютага 2021 года ў адміністрацыйным будынку Карэліцкага філіяла ДП «Гроднааблпаліва» адбылася сустрэча намесніка старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ігара Лазарэвіча з членамі калектыву.

 

Прадстаўнік мясцовай улады расказаў аб выніках работы працаўнікоў раёна за 2020 год і пяцігодкі ў цэлым. У сваім выступленні ён закрануў пытанні працаўладкавання грамадзян, сельскай гаспадаркі, жыллёвага будаўніцтва.

Разам з тым Ігар Лазарэвіч звярнуў увагу прысутных і на пытанні гандлёвага, медыцынскага абслугоўвання ў раёне, развіццё спорту, добраўпарадкаванне аб’ектаў райцэнтра.
Падчас сустрэчы пытанняў ад членаў калектыву не паступіла.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Ірыны ЛОГІШ