6 марта в Кореличах пройдёт культурно-спортивный праздник «Навстречу Весне-2021!»

6 сакавіка з 11.00 да 13.00 на пл. 17 Верасня г.п. Карэлічы адбудзецца культурна-спартыўнае свята «Насустрач Вясне-2021!»

У праграме:
тэатралізаванае прадстаўленне «Вясну сустракаем — зіму выпраўляем»;
традыцыйныя беларускія гульні, конкурсы, забавы: «Зімовая рыбалка», «Збі збан», «Бой мяшкамі», атракцыён «Трапны стралок», турнір «Кіданне валёнка». Спартыўныя эстафеты, спаборніцтвы па дартсе сярод арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

У продажы: папкорн, бяспройгрышная латарэя, сувенірная прадукцыя. Працуюць атракцыёны і гандлёвыя рады з румянай выпечкай і апетытнымі шашлыкамі.

Выходзьце гуляць і вясну сустракаць!