Районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют всех сотрудников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства с профессиональным праздником

Віншуем усіх работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама ветэранаў працы з прафесійным святам!

Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, хто сваёй працай стварае неабходныя ўмовы для камфортнага жыцця грамадзян. Святло, водазабеспячэнне, утульнасць у дамах, чысціня і парадак у дварах і на вуліцах, якасныя бытавыя паслугі — усё гэта робіць камфортным наша паўсядзённае жыццё. Шчырая падзяка ўсім за штодзённую, нялёгкую, адказную працу, за ўвагу да патрэб жыхароў, імкненне зрабіць Карэліччыну больш прыгожай і ўтульнай. Ад усёй душы жадаем усім здароўя, невычэрпнай энергіі, плённай працы і паспяховага вырашэння задач, якія стаяць перад вашымі калектывамі.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў