УЗ «Кореличская центральная районная больница» признана победителем районного смотра-конкурса на лучшую организацию работы по охране труда за 2020 год


Карэліцкім райвыканкамам зацверджаны вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы за 2020 год.
Асноўнай яго мэтай з’яўляецца стымуляванне і актывізацыя работы па ахове працы, павышэнне зацікаўленасці арганізацый Карэліцкага раёна ў стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы работнікаў.
Пераможцам па выніках працы ў 2020 годзе ў намінацыі «Арганізацыі невытворчай сферы» прызнана УАЗ «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца». Пераможца агляду-конкурсу ўзнагароджаны дыпломам Карэліцкага райвыканкама і грашовай узнагародай.
У мэтах прапаганды і распаўсюджвання перадавога вопыту па пытаннях аховы працы з дапамогай правядзення мерапрыемстваў, накіраваных на выкананне заканадаўства аб ахове працы, Карэліцкая ЦРБ стала базавай арганізацыяй па ахове працы.
У аглядзе-конкурсе прыняло ўдзел 35 арганізацый раёна.

Іна ЛЕЙКА