В Кореличах состоялась акция «Здоровый городок»

У рамках праекта «Карэлічы — здаровы пасёлак» аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама і ўстанова аховы здароўя «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца» правялі акцыю «Здаровы гарадок» у маладзёжным Цэнтры культуры. Яе ўдзельнікі мелі магчымасць памераць артэрыяльны ціск, даведацца пра ўзровень цукру ў крыві, зрабіць кардыяграму сэрца.


31 сакавіка аналагічная акцыя адбудзецца ў Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці для работнікаў галіны культуры раёна.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Іны ЛЕЙКА