Заместитель председателя Кореличского райисполкома Евгений Чичкан встретился с ветеранами труда

У Карэліцкім маладзёжным цэнтры адбылася сустрэча намесніка старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўгена Чычкана з ветэранамі працы гарпасёлка.

Напачатку прадстаўнік мясцовай улады расказаў аб сітуацыі з захворваемасцю на каранавірус у раёне і рабоце Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы, добраўпарадкаванні г.п. Карэлічы. Чакаецца добраўпарадкаванне гарадскога стадыёна і парка, возера Быкава, будуць працягнуты работы па капітальным рамонце дамоў і вуліц райцэнтра.

Затым  сустрэча праходзіла ў фармаце пытанняў і адказаў.

Карэліччане прасілі пасадзіць кветкі ў скверы Мікалаю Арцюху ў Карэлічах, добраўпарадкаваць тэрыторыю каля рынка і дваровую тэрыторыю па вуліцы Савецкай, 23. Цікавіліся, ці будзе выдавацца тэлефонны даведнік Карэліцкага раёна.

«Такія сустрэчы важныя і патрэбныя, і ў першую чаргу для прадстаўнікоў мясцовай улады. Мы павінны ведаць, што турбуе людзей”, — зазначыў прамоўца.

Старшыня раённага савета ветэранаў Валянціна Кошур выказала ад імя ветэранаў працы словы ўдзячнасці за змястоўную гутарку, а ветэранаў працы заклікала наведвацца ў раённую ветэранскую арганізацыю са сваімі прапановамі, каб разам будаваць сумесную работу.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Іны ЛЕЙКА