Члены ИПГ № 5 Кореличского райисполкома встретились с коллективом Дошкольного центра развития ребенка г.п. Кореличи

На сустрэчу з калектывам Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.п. Карэлічы прыйшлі члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы №5 Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта. Яе ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна Санчук выступіла па тэме адзінага дня інфармавання насельніцтва: «Захаванне гістарычнай памяці аб перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне». Падчас прамовы яна засяродзіла ўвагу прысутных на пытанні важнасці пераемнасці пакаленняў: дзецям трэба прывіваць пачуццё патрыятызму праз канкрэтныя справы — наводзіць парадак каля помнікаў загінулым на вайне трэба разам. Прагучаў аповед і пра малалетніх вязняў, з якімі ў раёне арганізоўваюцца сустрэчы. Ставіцца агульная задача: памятаць пра ваенныя гады і расказваць аб гэтым моладзі.
Як адзначыў Яўген Чычкан, кожны ўдзельнік вайны — герой. Перамогу атрымалі ў адзінстве народа, якое заслугоўвае памяці і павагі.
Першы намеснік начальніка Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Шуляк, паведаміўшы статыстычныя даныя па пажарах, якія ў апошні час адбываюцца ў раёне, заклікаў не выпальваць сухую расліннасць на корані. Пры навядзенні парадку на прыдамавых тэрыторыях захоўваць неабходныя правілы супрацьпажарнай бяспекі. Аказваць дапамогу састарэлым у рамонце пячнога ацяплення і электраправодкі, устаноўцы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Заставацца пільнымі і прадбачлівымі ў любых жыццёвых сітуацыях.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Кацярыны ЗУЗО