Члены ИПГ № 6 Кореличского райисполкома встретились с тружениками КСУП «Малюшичи»

У актавай зале сектара «Баранавіцкі сельскі клуб» адбылася сустрэча членаў інфармацыйна-прапагандысцкай групы № 6 Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта з працаўнікамі КСУП «Малюшычы».

Па асноўнай тэме: «Захаванне гістарычнай памяці аб перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» выступіў кіраўнік ІПГ, намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Аляксандр Быліч. У сваім дакладзе прамоўца засяродзіў увагу на асноўных вехах гісторыі, якія пераканаўча сведчаць аб велічы нашага народа ў гады ваеннага ліхалецця.

Выступленне начальніка пажарна-аварыйнай выратавальнай часці № 2 г.п. Мір Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніса Кузьміча не магло пакінуць раўнадушнымі прысутных у зале. Прывёўшы статыстычня даныя па пажарах за апошнія гады і назваўшы канкрэтныя прыклады, ён расказаў аб іх прычынах і як не дапусціць бяды. Паведаміў аб пажары, які адбыўся ў гэты ж дзень, 15 красавіка, у Малюшычах, які забраў жыццё чалавека. «Пажар лепш папярэдзіць, чым тушыць», — зазначыў Дзяніс Кузьміч і заклікаў прысутных заставацца пільнымі.

Як паказала сустрэча, дзве тэмы ўзаемазвязаны. Вайна — гэта трагедыя, і пажар таксама. Няхай заўсёды будзе мірнае неба, а чырвоны язык полымя не забірае жыцці і дабрабыт людзей.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Алены ДЗІРВУК