Депутаты Александр Сонгин и Эльвира Сороко поздравляют с Днем единения народов Беларуси и России

Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі! Гэтае свята — сімвал нашай духоўнай роднасці, непарыўнай блізкасці лёсаў, шчырай дружбы і ўзаемнай падтрымкі.

За гэтыя гады нямала зроблена на шляху інтэграцыі нашых народаў, цеснага эканамічнага, навуковага, гуманітарнага і культурнага супрацоўніцтва, а значыць Беларусь і Расія зрабілі істотны крок да дасягнення галоўнай мэты — стварэння неабходных умоў для ўстойлівага развіцця нашых краін, павышэння дабрабыту і ўзроўню жыцця народаў.

Сумесная праца, усебаковая ўзаемная падтрымка брацкіх народаў прадвызначаюць нашу ўпэўненасць у годным будучым.

У гэты святочны дзень жадаем вам, дарагія карэліччане, мірнага неба над галавой, прадуктыўнай працы, згоды і дабрабыту, моцнага здароўя, дасягнення пастаўленых мэтаў.

Эльвіра Сарока, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь