Детская поэтесса Инна Фролова встретилась с учащимися СШ № 1 г.п. Кореличи

У Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры адбылася сустрэча дзіцячай паэтэсы са сталіцы Іны Фраловай з вучнямі сярэдняй школы № 1 г.п. Карэлічы. Адкрыла яе дырэктар Карэліцкай дзіцячай біблітэкі Галіна Казак, якая паведала пра шаноўную госцю звесткі: Іна Фралова закончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, працавала ў сістэме адукацыі, зараз — член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Уваходным білетам паэтка лічыць добрую ўсмешку і размаўляе па-беларуску. Прызналася, што Карэліччына сустрэла дружалюбна: тут сапраўдная вясна і вясёлыя людзі.
Расказаўшы пра кнігі «Рамашкі на асфальце» і «Апельсін», Іна Фралова расказала пра тое, што арганізоўвае сустрэчы з чытачамі па ўсёй краіне. Творы аздоблены малюнкамі мастака Сяргея Волкава.

Паэтка імкнулася дастукацца да дзіцячых сэрцаў. Разам яны прыдумалі казку. Для гэтага патрэбна было, каб яна была цікавай і з добрай канцоўкай. І ў іх гэта атрымалася. Разважалі пра тое, хто з’яўляецца аптымістамі, а хто песімістамі.

Іна Фралова прачытала верш «Параход і Кашалот», у якім было шмат карыснага і павучальнага для дзяцей. Напрыканцы для дарослых прагучаў верш пра вясну, які глыбока крануў: цудоўная пара, якая не пакідае нікога раўнадушным.

Іна Фралова падарыла свае кнігі Карэліцкай дзіцячай бібліятэцы. Удзельнікі сустрэчы ахвотна набывалі кніжкі і прасілі аўтара паставіць аўтограф.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Іны ЛЕЙКА